Палітыка

“Трэцяга Беларускага фронту ня будзе”

16.06.2008 13:16

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч мяркуе, што суботняе рашэньне Сойму паказала: фронт – гэта дзеяздольная арганізацыя, якая можа дэмакратычным шляхам прымаць і жорсткія захады па ўмацаваньні дысцыпліны ў арганізацыі.


“Няма такіх людзей, якія б заяўлялі пра жаданьне ўтварыць Трэці Беларускі фронт. Наяўнасьць у кіраўніцтве БНФ нефармальнай фракцыі з людзей, якія бегаюць па ўказаньні ў штаб Мілінкевіча, стварае сытуацыю, калі фронту цяжка канструктыўна працаваць. Гэтае дысцыплінарнае рашэньне, якое было ўхваленае на Сойме, павінна падвысіць выканаўчую дысцыпліну і спыніць відавочныя праявы канкурэнтнай барацьбы да чарговага справаздачна-выбарчага зьезду”.

На думку Івашкевіча, гэтае рашэньне ўмацуе і аўтарытэт фронту ў апазыцыйнай кааліцыі:

“Да сёньняшняга старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага нашыя саюзьнікі па кааліцыі будуць з большай увагай прыслухоўвацца. Размовы пра часовасьць, выпадковасьць ці несамастойнасьць старшыні БНФ Баршэўскага зьніжалі наш рэйтынг у дэмакратычных сілах. А дысцыплінарныя рашэньні, якія ўваліў Сойм, дэманструюць, што сёньняшняе кіраўніцтва не зьбіраецца нікуды зьбягаць і будзе выконваць свае задачы”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Алесь
16.06.2008 14:30

абнадзейвае


Імя:: Правы Горад:: Менск
16.06.2008 14:37

А ці даўно спадар Івашкевіч бегаў за ўказкай на офіс Саннікава? Можа Вашая чарга наступная на выключэнне?


Імя:: Pavel
16.06.2008 14:47

Kolki pafasu.


Імя:: Алесь Горад:: Мінск
16.06.2008 17:39

Віктар, як заўсёды шчыры. Ніякай канкурэнцыі на пасаду старшыні не павінна быць. А пра дысцыпліну, дык гэта ад лукавага. Прычым тут дысцыпліна і крытыка кіраўніцтва ў партыі, якая за сваю мэту ставіць пабудову дэмакратычнай дзяржавы.


Імя:: Сяржук
16.06.2008 17:58

Iвашкевiч канечне поўнае. Але й Мiлiнкевiч не прасьцячок. Разбурае рух i спрабуе перацягнуць да сабе актывiстаў. Але ж i ад фронту 88-96 мала што засталося. Поўнае расчараваньне ў апазiцыi. Кажу як ёсьць. Бо нiкому веры не дамо. Мае рацыю стары лiс, калi кажа, што нельга iм уладу аддаваць. Добра ведае пра што кажа.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb