Грамадзтва

Л.Акаловіч: “За асьвячэньне крыжа судзяць упершыню”

17.06.2008 13:47

У Старадароскім судзе пачаўся суд над айцом Леанідам Акаловічам. За некалькі хвілін да пачатку працэсу сьвятар сказаў Радыё Свабода праз тэлефон:



“Хутчэй за ўсё засудзяць, але спадзяюся на лепшае. Міліцыянты, якія мяне прывезьлі зь Менску, нічога не казалі пра далейшае. Абыходзіліся са мной у дарозе карэктна. Камэнтаваць прысуд буду пасьля. Пакуль скажу адзінае: за сваё жыцьцё, а мне ўлетку будзе 70 гадоў, асьвяціў дзясяткі крыжоў, і вось за крыж судзяць — упершыню. Але я ж не арганізоўваў усталяваньне крыжа ці мітынг, я толькі выканаў сваю сьвятарскую працу”.

Нагадаем, 19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч асьвяціў крыж. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, якое было ацэнена як несанкцыянаваны сход. На 15 сутак за гэта былі асуджаны грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна, дасьледчык Віктар Хурсік.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: lok Горад:: NY
18.06.2008 02:22

А. Леанід зьяўляецца сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Народнай Царквы, якую ўзначальвае Ўладыка Юры, а не Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
Зноў, вы свабодаўцы, заляпілі дэзынфармацыю. Уважлівей, калі ласка, бо кожнай памылкай нажываеце сабе яшчэ больш крытыкаў.


Імя:: pravaslawny neawtakiefal
18.06.2008 09:08

Сьвятарскую "працу" :) - можа задумаецца, "айцец" Леанід, што бяздумна махаць крапілам і цягнуць нарасьпеў прыдуманыя тэксты малітваў ня ёсьць сьвятарскай працай. Асьвячэньне - ёсьць найперш прысьвячэньне Госпаду, а ня проста акрапленьне вадзічкай, а сьвятарства найперш зьвязанае з адказнасьцю за Царкву і людзей. Але гэты чалавек крычыць: "Але я ж не арганізоўваў"... І хоць зносіць крыжы і судзіць за іх усталяваньне - гэта сапраўды жахліва, можа "а"Леаніду гэтае пакараньне было папушчана?

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb