Грамадзтва

Айца Леаніда Акаловіча аштрафавалі

17.06.2008 14:24

Сьвятара прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе і прысудзілі яму штраф у памеры 30 базавых велічынь — гэта болей за мільён рублёў.


Такі прысуд вынес судзьдзя Сяргей Епіхаў.

Пасьля суду Леанід Акаловіч накіраваўся дадому ў Менск.

Нагадаем, 19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч асьвяціў крыж. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, якое было расцэнена як несанкцыянаваны сход. На 15 сутак за гэта былі асуджаныя грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна, дасьледчык Віктар Хурсік.


Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і пазьней чытайце на сайце.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Беларус Горад:: Менск
17.06.2008 21:40

Пры ўсёй павазе...
Хто рукапакладаў Акаловіча ў сьвятара? Па якому Трэбніку ён асьвячаў Крыж... Можа хопіць гушчаўскай прафанацыі праваслаўя?

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb