Грамадзтва

Віцебск: сьцяг ад “Мірона” да ўгодкаў Быкава

20.06.2008 08:48

Каля 11-й вечара 19 чэрвеня бел-чырвона-белы сьцяг залунаў над шашой Віцебск-Полацак у раёне пасёлку Кіраўскі.

Сьцяг быў замацаваны на электрычных правадох пад напружаньнем 110 тысяч вольт.

Пра зьяўленьне сьцяга Радыё Свабода паведаміў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Ён расказаў, што з вартых даверу крыніц яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаванай да нацыянальнага сымбалю:

“Да ўгодкаў Васіля Быкава. Дарагі наш беларус, мы выканаем твае запаветы! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Сьцяг быў добра відаць усім кіроўцам, якія ехалі па дарозе. Зьняць яго змаглі толькі раніцай 20 чэрвеня з дапамогай тэхнікі МНС.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Baracbit
21.06.2008 00:48

А нех яго...Як замацаваці сьцяг магчыма пад такою напругай?Хіба зь гэлікоптэру.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks