Грамадзтва

У Пружанаў спрэчны юбілей

24.06.2008 09:01

Агляд недзяржаўнага друку 24 чэрвеня: “Чэрыкаўскія навіны”, “Наша слова”, “Комсомольская правда”.

Газэта “Чэрыкаўскія навіны” распавядае пра будаўніцтва Палаца культуры ў цэнтры гораду. Калі пачалі будаўніцтва, археолягам і гісторыкам давялося ўмяшацца, каб спачатку былі зробленыя неабходныя раскопкі на месцы, дзе стагодзьдзямі жылі людзі. Але ў хуткім часе будаўніцтва аднавілася, і цяпер навука не атрымае артэфактаў.  
 
“Чэрыкаўскія навіны” зьвяртаюць увагу на тое, што ў горадзе няма спартовай пляцоўкі. Штогод прыбіраюць тэрыторыю і ўпарадкоўваюць пляцоўкі побач з будынкам мясцовай адміністрацыі, а стадыён у горадзе дагэтуль не пабудавалі. Апроч таго, на вуліцах уздоўж ракі Сож, па якіх едуць турысты, нават адсутнічае звычайны асфальт. Як палепшыць сытуацыю? Чытайце ў сьвежым нумары газэты.
 
Газэта “Наша слова” прысьвяціла вялікі матэрыял Пружанам: гораду, якому сёлета 575 гадоў.
 
“Дата, канешне, спрэчная. Пад гэтым годам упамінаецца так званая Пружанская воласьць, – гаворыць рэдактар “Нашага слова” Станіслаў Суднік. – Надрукаваны матэрыял пра каталіцкія і праваслаўныя могілкі, якія, паводле аўтара, няблага захаваліся. Шмат старых надмагільляў, якім па 150, а то й па 200 гадоў”.
 
“Комсомольская правда” на старонках газэты дае парады, як карыстацца сваім мабільным тэлефонам за мяжой. Чытачы знойдуць адказы на пяць пытаньняў пра міжнародны роўмінг, у тым ліку й на пытаньне, чаму трэба самому выбіраць замежнага апэратара?
 
Піраманы пачынаюць даваць пра сябе ведаць ужо і ў Менску. У Маскве за апошнія тры тыдня згарэлі 30 аўтамабіляў. На мінулым тыдні ў Горадні згарэлі тры машыны. У Менску 20 чэрвеня на вуліцы Дзянісаўскай невядомыя падпалілі два аўтамабіля. Разьвіцьцё тэмы ў сьвежым нумары “Комсомолки”.
 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks