Грамадзтва

Мове засталося два гады

24.06.2008 11:42

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.


Закон пачне дзейнічаць ад 1 верасьня 2010 году.

“Усе арганізацыі — дзяржаўныя і прыватныя, грамадзяне краіны і асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры выкарыстаньні пісьмовай беларускай мовы павінны будуць кіравацца гэтымі правіламі”, — зазначыў старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Ўладзімер Здановіч, прадстаўляючы законапраект.

Спадар Здановіч перакананы, што новыя правілы сталі “больш беларускімі, больш патрыятычнымі, больш мірнымі, у адрозьненьне ад ранейшых — ваенізаваных і палітызаваных”.

Старшыня камісіі паведаміў, што перагледжана шмат правілаў. Прыкладам, зь вялікай літары будуць пісацца назвы ўсіх бостваў.

Разам з тым старшыня камісіі заявіў, што беларуская мова “сапраўды мяккая”.

“Але навошта амаль паўсюдна ўстаўляць мяккі знак?”

На думку У.Здановіча, няма патрэбы пісаць такія словы, як “сьцяг” і “сьнег”, празь мяккі знак. “Ад гэтага мы адмовіліся”, — паведаміў дэпутат.

“З прыняцьцём закону спрэчкі вакол моўнага пытаньня ня скончыліся. Патрэбна будзе прымаць дадатковыя пастановы”, — заявіў Уладзімер Здановіч.


У.Здановіч: “Усе выданьні павінны прытрымлівацца гэтага правапісу”

“Правілы артаграфіі распрацоўваюць людзі, якія пляваць хацелі на беларускую мову”

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Генадзь Горад:: Менск
24.06.2008 12:55

...Дзякуючы, вось "таким" паслам народу"(Дэпутатам)...Хутка, будьзем гаманиць, "новае супера трасянцы"...И "Аут", праз 5 год. Не тольки, "мове", але й беларусам (литвинам) ўвогуле!... Няздарма? Шляхта, калісьці, казала.. "Труна" Мове, Труна" Люду й нацые!...


Імя:: Н Горад:: Менск
24.06.2008 13:41

Я разумею, што новыя правілы рыхтаваліся не так, як хацелася б. Аднак навошта такія гучныя назвы - "Мове засталося два гады"? Калі ў мовы нашай зараз шмат праблем, то звязаныя яны, як падаецца, зусім не з арфаграфіяй. З чатырох гадоў, як толькі навучылася чытаць, карыстаюся так званай "наркамаўкай" і не бачу ў гэтым праблемы.


Імя:: MaximLitvin
24.06.2008 14:38

"назвы ўсіх бостваў", ясная перспектыва -- Яго Правасхадзіцельства -- боства зямноя.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb