Грамадзтва

Студэнтаў-каліноўцаў не выпускаюць зь Беларусі

28.06.2008 17:26

Беларускіх хлопцаў, якія вучацца ў замежных унівэрсытэтах, здымаюць зь цягнікоў на мяжы.

Прозьвішчы студэнтаў унесеныя ў так званыя “чорныя сьпісы”. Ваенкаматы такім чынам спрабуюць забраць няўгодных апазыцыянэраў у войска.

Моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячорку памежнікі не прапусьцілі празь беларуска-літоўскую мяжу. Гэта здарылася на памежным пераходзе Каменны Лог. Франаку не назвалі прычыну забароны выезду з тэрыторыі Беларусі.

Гаворыць Франак Вячорка:

“Мне паведамілі, што мне забаронены выезд за межы Рэспублікі Беларусь, што я толькі нядаўна ўнесены ў “чорны сьпіс”. Калі я спытаў, чаму мяне высаджваюць з аўтобусу, то памежнік адказаў: “Сам разьбірайся”. Я думаю, што гэта зьвязана з маім прызывам у войска, і маё прозьвішча ўнесьлі ў сьпіс супрацоўнікі Савецкага ваенкамату”.

За дзень да гэтага студэнта-каліноўца Зьмітра Буянава памежнікі вывелі зь цягніка, калі той перасек мяжу з польскага боку. Яны паведамілі хлопцу, што назад яго ня пусьцяць, бо ён таксама трапіў у “чорны сьпіс”.

“Калі я перасёк беларускую мяжу, памежнікі вывелі мяне з вагону. Яны ўзялі мой пашпарт, пагарталі старонкі і паведамілі мне, што назад ужо не прапусьцяць. Калі я спытаў чаму, то яны мне адказалі: “Зьвяртайся ў міліцыю, тады даведаешся”. Перад гэтым я некалькі разоў езьдзіў у Беларусь, і не было ніякіх праблемаў. Я лічу, што гэта помста беларускім хлопцам за тое, што яны вучацца за мяжой”.

Франак Вячорка прайшоў раённую мэдычную камісію. Мэдыкі зрабілі яму апэрацыю на вочы. Франаку сказалі, што цяпер ён будзе мець адтэрміноўку ад прызыву ў войска на паўгода.

Зьміцер Буянаў вучыцца ў Гданьскім унівэрсытэце. У ваенкамаце ляжыць ягоная даведка з унівэрсытэту з перакладам на беларускую мову. У ваенкамаце паведамілі, што ў хлопца адтэрміноўка на год, і яму толькі трэба штогод прыносіць новыя даведкі.

Франак і Зьміцер стаяць на ўліку ў ваенкамаце Савецкага раёну Менску.

Аляксандар Іваноўскі, які адказвае за прызыў, патлумачыў Радыё Свабода, чаму ўнесьлі ў сьпіс Франака Вячорку:

Іваноўскі: “Адкуль яго зьнялі?”

Карэспандэнтка: “З аўтобусу на беларуска-літоўскай мяжы”.

Іваноўскі: “Правільна зьнялі. Ён камісію мэдычную не прайшоў. Яго не зацьвердзіла камісія абласная. Пакуль яна яго не зацьвердзіць, адтэрміноўка не сапраўдная. Пасьля зацьвярджэньня абласной мэдычнай камісіяй мы афіцыйна выносім адтэрміноўку”.

Сябра Франка Алесь Каліта прайшоў спачатку раённую камісію, якая прызнала яго нягодным у службе ў войску, але потым яго накіравалі ў абласную. Цяпер Алесь Каліта праходзіць рэспубліканскую мэдычную камісію.

Што тычыцца студэнта Зьмітра Буянава, сп.Іваноўскі даў наступнае тлумачэньне:

“Не стаіць дакладная дата заканчэньня навучальнай установы. Год стаіць, а месяц і чысло – не. Яму трэба прыйсьці ў ваенкамат і прайсьці камісію”.

Спадар Іваноўскі ў асобнай тэчцы трымае справы студэнтаў, якія вучацца ў замежных унівэрсытэтах. Але пытаньні ваенкамат мае выключна да тых, хто вучыцца згодна зь міжнароднымі праектамі дапамогі рэпрэсаваным студэнтам.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Alies'
29.06.2008 03:28

Ostorozhno, dveri zakryvayutsia. Sleduyuschaja stancija - Sovok.


Імя:: сергей Горад:: вiцебск
29.06.2008 09:29

гэтымi дзеяннiмi наш беларускi кiн-конг дзейнiчае супрать сябе.Ен ящэ больш найстрйвае людзей супраць сябе. Калi розуму многа-яго не спрачэш.


Імя:: kostya Горад:: Minsk
29.06.2008 22:54

Мы- белорусы! И это - правильно!!!!! Но белорус - нет такой нации - они сами отказались от своего языка и культуры и приняли воззрения нашего главного - уроды!!

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks