Палітыка

Яўген Афнагель асуджаны на 10 сутак

30.06.2008 11:14

Cуд Цэнтральнага раёна Менску арыштаваў на 10 сутак актывіста грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Яўгена Афнагеля.


Раней актывіст быў завочна асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі 1 траўня. У выніку Яўгену Афнагелю давядзецца правесьці ў турме 17 сутак. Яўгена Афнагеля затрымалі 27 чэрвеня ў Менску. Ноч ён правёў у турме на Акрэсьціна.

Моладзевая актывістка Паліна Кур'яновіч апавяла «Свабодзе», што затрыманьне адбылося ў цэнтры Менску, на беразе Сьвіслачы, дзе сабралася каля 15 маладых людзей:

«Два спэцназаўцы зрабілі выгляд, што праходзяць міма, потым так хутка заварочваюць, падыходзяць менавіта да Яўгена, пытаюцца дакумэнты, прозьвішча, у гэты ж час пад'яжджае міліцэйская машына. Яго бяруць пад рукі і садзяць у машыну і адвозяць».

У судзе Яўгена зьвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Сьведкамі былі два спэцназаўцы.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Стары
30.06.2008 11:46

А які выгляд у момант затрыманьня зрабілі 15 маладых людзей? Ці пачалі скандаваць сучасны беларускі ваяўнічы заклік: "Уцякайма, хлопцы!"?


Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
01.07.2008 09:26

Сапраўды, 15 сьведак супраць дваёх ілжывых - гэта б нешта магло ў судзе важыць...

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks