Грамадзтва

Новыя арышты сябраў МФ

02.07.2008 12:42

На 10 сутак арыштавалі актывіста Маладога фронту з Баранавічаў Зьмітра Станкевіча.

Хлопца затрымалі ў цэнтры гораду на плошчы Леніна, калі ён раздаваў улёткі зь інфармацыяй пра Андрэя Кіма. Міліцыянты склалі на яго пратакол аб дробным хуліганстве. Суд арыштаваў актывіста на 10 сутак.

 

Як паведамілі ў Маладым фронце, 30 чэрвеня ў Ганцавічах затрымалі яшчэ чатырох актывістаў Маладога фронту, якія распаўсюджвалі інфармацыю пра палітвязьняў.

 

Чальцоў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алену Чарняк і Сьвятлану Жулевіч пакаралі штрафам па 175 тысяч рублёў. Затрыманых актывістаў Андрэя Караваява і Сяргея Скіпара арыштавалі на 15 сутак.

 

1 ліпеня на волю пасьля 7 сутак арышту выйшаў маладафронтавец Арцём Ластавецкі, які таксама быў затрыманы за партрэты Андрэя Кіма.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks