Палітыка

Затрыманьне М.Лазоўскага працягнулі на 10 дзён

10.07.2008 15:03

Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка затрыманага былога актывіста “Белага легіёну” Ніна Шыдлоўская.

“Я толькі што выйшла з ізалятару на Акрэсьціна, дзе трымаюць майго мужа. Сёньня сканчаецца тры дні як ён быў затрыманы, але ўжо пракурор санкцыянаваў новы тэрмін ягонага затрыманьня – 10 дзён. Закон гэта дазваляе. Фармальна Міраслава правяраюць на датычнасьць да “дэструктыўнай арганізацыі”, – сказала Ніна Шыдлоўская.

У ізалятары на Акрэсьціна ў Ніны Шыдлоўскай прынялі перадачу для мужа.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks