Культура

Жывая трансляцыя “Амбасовішча”

11.07.2008 14:10

Сёньня ў Раўбічах, на тэрыторыі рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара адбудзецца традыцыйны музычны фэст “Амбасовішча”.


Гаспадаром сёлетняга сьвята выступіць часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Аташэ па пытаньнях інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША Кэралайн Сэвідж распавяла, што на фэст запрошаныя вядомыя беларускія музыкі, прафэсіяналы ў сфэры музычнай індустрыі, беларуская грамадзкасьць, дыпляматы. «Мы лічым, што “Амбасовішча” — гэта сьвята беларускай музыкі і свабоды мастацкага самавыяўленьня і вельмі хочам, каб у ім узялі ўдзел як мага болей цікавых і таленавітых людзей»

Арганізатары фэсту сёлета вырашылі даць магчымасьць выступіць гуртам з усіх рэгіёнаў Беларусі. Цягам некалькіх месяцаў арганізатары акцыі адбіралі музычныя гурты для ўдзелу ў фэсьце. Усяго на сцэну, адмыслова збудаваную для фэсту на тэрыторыі рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара, выйдуць больш за 10 гуртоў: Indra (Полацак), Zatoczka (Магілеў), Джамбібум (Менск), Kalmary (Бяроза), Tlusta Lusta (Горадня), Глінтвейн (Гомель). Пераможцу сярод новых удзельнікаў будуць адбіраць госьці фэстывалю праз галасаваньне.

Другая частка «Амбасовішча» — выступленьне вядомых беларускіх гуртоў: «Крамы», «Крамбамбулі», Garadzkija і Mauzer.

У фэсьце возьмуць і амэрыканскія музыкі. Адмыслова для выступу на «Амбасовішчы« з ЗША прыедзе каманда Fox Trio.

Упершыню за чатырохгадовую гісторыю жывую трансляцыю з «Амбасовішча» будуць весьці адразу дзьве радыёстанцыі -- Радыё Рацыя (FM 98,1, Беласток і праз racyja.com) і NET radiо.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Казік Горад:: Віцебск
12.07.2008 19:13

..."фестиваль покоряет сердца своей открытостью и демократичностью", убежден А.Лукашенко.
-------
А я тым часам глядзеў канцэрт адкрыцця віцебскага фэстывалю. Куча асалоды, далажу вам. Мае рацыю наш прэзыдэнт,бо прывалок на "славянскае торжышча" свайго дэкрэтнага 4-гадовага сынка (слова "законнага" ніяк ня лезе ў кантэкст, бо што такое ў нас закон?). І вось апалове першай ночы,сама-сама ў пару, кал1 дз1ця пав1на было б гадз1ны чатыры спаць, сама-сама кал1 тэрарысты бомбы рвуць,Коленька падвышае рэйтынг свайму тату, прымае букет кветак, пакуль старэйшы Коля Баскаў выцалоўвае прэзыдэнта, куды толькі дастане губамі. Пасля старэйшы Коля забірае кветкі ў Колі малодшанькага, уручае 1х прэзыдэнту, прысьвячае яму сваё выкананне наступнае песн1 і, гарлаючы на ўсе мікрафоны сваю любімую "Шарманку", вяртаецца на сцэну. Фурор захапленнья! Экстаз оргіі! Пасля такой дэманстрацыi чадалюбія будзем чакаць наступнай прэзыдэнцкай лекцыі пра сямейныя каштоўнасці беларусаў!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks