Палітыка

Штрыхі да біяграфій затрыманых: А.Сергіенка, М.Пашкевіч, В.Стажараў, К.Паўлоўскі

11.07.2008 15:47

Аляксандар Сергіенка: Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Менску, сёлета скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працоўную дзейнасьць плянуе распачаць у мэмарыяльнай сэкцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, актыўны ўдзельнік вулічных акцыяў. Захапляецца ігрой на гітары, любіць чытаць гістарычную літаратуру. Мае старэйшага брата Міколу, які таксама зьяўляецца актывістам партыі АГП.
 
Міхаіл Пашкевіч: Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Расеі, неўзабаве разам з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў Бярозу, што на Берасьцейшчыне. Скончыў ліцэй БДУ, з апошняга курсу гістарычнага факультэту БДУ адлічаны пасьля ўдзелу ў мясцовых выбарах 2007 году. Намесьнік старшыні і фактычны лідэр моладзевага крыла АГП “Маладыя дэмакраты”. Сёлета асуджаны да абмежаваньня волі ўмоўна паводле крымінальнай “справы 14-ці”. Днямі адбыў сем сутак арышту за нібыта брыдкаслоўе ў прысутнасьці міліцыянтаў. Любіць чытаць, слухаць сучасную беларускую рок-музыку, добра валодае ангельскай мовай.
 
Віталь Стажараў: Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Менску. Мае сярэднюю адукацыю, далей плянуе вучыцца ў ВНУ Кіеву. Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, працуе прадпрымальнікам. Сёлета адбыў 20 сутак арышту за тое, што ўдзельнічаў у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня, а таксама — што раздаваў на адным зь менскіх рынкаў улёткі з заклікам прыйсьці на новы мітынг. Любіць турызм і вандроўкі.
 
Кірыл Паўлоўскі: Нарадзіўся ў Менску ў 1986 годзе, мае няскончаную вышэйшую адукацыю. Актывіст “Маладых дэмакратаў”, кіраўнік суполкі Цэнтральнага раёну АГП. Актыўны ўдзельнік моладзевых і масавых вулічных акцыяў. Любіць футбол і сам мае катэгорыю судзьдзі, захапляецца музыкай.   
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks