Палітыка

Дж.Буш: Амэрыка працуе дзеля свабоды беларусаў

21.07.2008 15:06

У традыцыйнай штогадовай заяве з нагоды „Тыдня паняволеных народаў” 18 ліпеня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш згадаў Беларусь.

Сёньня наш народ стаіць перад новым змаганьнем з ворагамі, які забіваюць нявінных і імкнуцца падпарадкаваць мільёны сваёй гвалтоўнай, таталітарнай уладзе,” — заявіў Джордж Буш, прыгадваючы перамогу свабоды над савецкім камунізмам і нацыскім фашызмам у 20-тым стагодзьдзі. 

У такіх краінах як Беларусь, Бірма, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сырыя і Зімбабвэ людзі працягваць жыць пад дэспатычнымі рэжымамі
„Аднак мы застаемся ўпэўненыя, што сьвятло свабоды пераможа i гэтую цемру. Каб прыйшоў гэты дзень, мы мусім падтрымліваць маладыя дэмакратыі ў такіх месцах як Аўганістан і Ірак. У такіх краінах як Беларусь, Бірма, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Судан, Сырыя і Зімбабвэ людзі працягваць жыць пад дэспатычнымі рэжымамі, і мы працуем дзеля таго дня, калі гэтыя народы стануць свабоднымі”.

У 1959 годзе амэрыканскі Кангрэс абавязаў прэзыдэнта ЗША штогод адзначаць трэці тыдзень ліпеня як „Тыдзень паняволеных народаў”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: razgovorka
21.07.2008 16:23

Хопіць іх свабоды так званай на Украіне
Гэць адсюль

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb