Палітыка

Смаргонь: актывістцы БСДП замалявалі фарбай дзьверы

22.07.2008 18:34
Міхал Карневіч

Ірына Вештарт кажа, што гэта адбылося сёньня ў прамежку паміж 16.30 і 17.00.

Са слоў спадарыні Вештарт, уваходныя дзьверы ў кватэру ёй замалявалі чорнай фарбай з балёнчыка. Прыкладна а 16.30 яна прыйшла дамоў – яшчэ нічога не было, а 17.00 да яе пазваніла суседка, якая ўбачыла, што дзьверы размаляваныя.

Спадарыня Вештарт кажа, што пражыла ў кватэры 18 гадоў, але нічога падобнага ніколі ў іх пад’езьдзе не здаралася. Больш таго, з суседзямі ў яе добрыя чалавечыя адносіны.

Хто гэта мог зрабіць, са слоў Ірыны Вештарт, невядома. Але яна кажа, што ўчора падала дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для ўдзелу ў парляманцкіх выбарах. Спадарыня Вештарт зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты парляманту.

Яна выказала меркаваньне, што гэта можа быць зьвязана з выбарамі. Спадарыня Вештарт выклікала міліцыю.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ