Палітыка

Смаргонь: у хаце актывісткі БСДП пабілі шыбы

24.07.2008 10:28
Міхал Карневіч

Ірына Вештарт кажа, што сёньня прыкладна а палове на другую яна прачнулая ад звону шкла.


У шыбы, паводле словаў Ірыны Вештарт, патрапілі два невялікія камяні. Гаспадыня кватэры ўпэўнена, што гэта рабілася некім мэтанакіравана, паколькі яе кватэра знаходзіцца на трэцім паверху дзевяціпавярховага дома й выпадкова сярод ночы туды ніхто камянёў ня кідае.

23 ліпеня невядомыя сапсавалі Ірыны Вештарт замок у дзьвярах, а днём раней - размалявалі чорнай фарбай уваходныя дзьверы. Спадарыня Вештард лічыць, што яе хочуць запалохаць, каб яна адмовілася ад удзелу ў выбарчай кампаніі.

Ірына Распавяла, што міліцыянтам, якія прыехалі ўначы, яна заявіла, што ніхто і ніякім чынам не прымусіць яе адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks