Палітыка ці спорт, заўзятар ці дыктатура, міжнародная вядомасьць ці ізаляцыя -- што выбіраеце вы? ДЫСКУСІЯ СВАБОДЫ ПРАЦЯГВАЕЦЦА. ПІШЫЦЕ!
Без бел-чырвон-белага сьцяг мне ўсе беларускія перамогі і паразы да аднаго месца. І я абсалютна не разумею асобаў, якія могуць гэтымі перамогамі ганарыцца. У тым ліку і сваіх сяброў. Як ачмурэньне на іх нападае, калі гол заб"юць "нашы". Якія яны нышы...
Для миллионов белоруссов это не является предметом спора, потому что они нормальные люди и гордятся своей страной. Оставьте спорт спортсменам, господа, а политику - политикам.
Спартоўцы выступаюць не за дыктатуру, а за краіну і за сябе. Яны аддаюць спорту амаль палову свайго жыцьця, і для іх выступ на Алімпіядзе – пік кар’еры. Праз два тыдні Беларусь разам з усімі нацыямі сьвету будзе браць удзел у цудоўным сьвяце здароўя і спорту – Алімпіядзе ў Пэкіне. Гэтым трэба ганарыцца, радавацца за кожнага нашага атлета. А тое, як выкарыстае гэта Лукашэнка, будзе на ягоным сумленьні. Дыктатары наагул любяць спорт перш за ўсё таму, што яго любіць большасьць людзей.
А што пісаць? Спорт варта максымальна аддзяляць ад палітыкі. Калі б у спорце бралі ўдзел толькі дэмакратычныя краіны, гэта была б зусім іншая Алімпіяда. Ёсьць жа гей-Алімпіяды, спецыяльныя. Вось і была б дэм-Алімпіяда. Ці асобная Алімпіяда для сацыял-дэмакратаў, для кансэрватараў, для лібэралаў? Дык і конкурсы прыгажосьці варта асобна праводзіць для розных палітычных сыстэмаў?
Чэрчыля некалі спыталі, як яму ўдалося дажыць да такога сталага веку, піць, паліць цыгары і захаваць здароўё. Ён адказаў -- No Sport!Лепш бы вы пілі, заўзятары нацыянальныя...
Наступная алімпіяда за 4 гады. І будзем спадзявацца што ў свабоднае краіне. Альбо здапаваныя коні ня могуць пачакаць?
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ да пратэсту сьвятлом!http://nicolaev.livejournal.com/775131.htmlhttp://nicolaev.livejournal.com/781650.htmlhttp://nicolaev.livejournal.com/781259.html
...а яны і п'юць
Памятаю, як Несьцярэнка бяжала, накрыўшыся чырвона-зялёным сьцягам, і неяк зьнізілася яе перамога...
Калі ігнаруецца сумленьне - чым можна ганарыцца? Гэта пыха маральных уродаў, а ня гонар.
Цікава, што апошнім часам сынонімам слову “палітыка” усё часьцей становіцца слова “спорт”. Ня першы год мы чуем з вуснаў Лукашэнкі, што нашы спартоўцы зрабілі дзеля прэстыжу Беларусі значна больш за дыпляматаў. І сапраўды. Праца дыпляматаў (якія б яны не былі) пераважна не бачная. Кулюарная. А спартоўцы – яны заўжды, як кажуць, на віду. Іх перамогі – на тэлівізыі, пра іх шмат гавораць, ім шмат даюць. Таму і Лукашэнка так дбае пра свой спартовы імідж. На лёдзе і на роліках, паўсюдна. Да таго ж, сёньня ён, мабыць, адзіны спартовец на сьвеце, які яшчэ ні разу нікому не прайграваў. Не нарадзіўся, атрымліваецца, яшчэ ніхто, хто можа яго перамагчы. Ні на лёдзе. Ні на лыжні. Ні ў палітыцы.
Збольшага, ў нас не спартоўцы, а фізкультурнікі. А гэта, звычайна, ня вельмі разьвітыя людзі ў гуманітарным пляне, здаецца, такіх адмыслова адбіраюць.Таму й матывацыя іхная не скіраваная на высокае. Таму й перамогі сумніўныя ды мізэрныя.
Нешта ж павінна яднаць нацыю. Калі ня спорт, дык што? Вайна не з"яднала, Чарнобыль не з"яднаў, нават незалежнасьць не з"яднала. І Лукашэнка не з"яднаў... Можа беларусы такія індывідуалісты, што нас нічога не з"яднае.
шчыра кажучы, спартоўцы -- людзі недалёкія, ім хто галаву задурыць, таго і слухаюць. Таму іх толькі пашкадаваць можна -- кар'ера кароткая, адукацыі мізэр, і сымболіка ім нецікавая... Толькі чаму столькі людзей на іх глядзяць, а яшчэ і абмяркоўваюць потым?
а паўмільёна ганарару за ШТО? за медаль? А за ЧЫЕ грошы? за МАЕ, між іншым. За грошы пэнсіянэраў, вайскоўцаў, лекароў, студэнтаў. Іх спыталі? Ды яшчэ галоўны алімпіец туды папрэцца ў сьцяг апрануты. Глядзець гідка на ўсё гэтае паскудзтва.
На мой взгляд,успешным спортсменам,причём в разных странах,люди незаслужено много уделяют внимания.По моему,успешные учёные,врачи,учителя,строители и др.заслуживают не меньших ганораров и почестей...
Люди спорт любили и будут любить. Не все. Но многие, и это надо понимать. А если ты политик - то и использовать, что прекрасно делает президент. БНФ высказал соболезнования по случаю взрыва 4 июля. А пожелание победы национальной команде послал? Если да -- молодцы. Если нет -- думайте сами.
Няма такой дылемы - ганарыцца ці ігнараваць? Якія яшчэ зьявы жыцьця вы хочаце ігнараваць, калі яны вам не падабаюцца? дылема простая -- калі вы атаясамліваеце сябе з беларусамі вы заўзееце за беларускіх спартоўцаў, калі вы лічыце сябе асобным народам -- вам іхнія посьпехі недаспадобы. Хм, а кнігі Быкава, якія былі напісаныя не пад бел-чырвона-белым сьцягам, да 1991 году, вам таксама "да аднаго месца"?
вы яшчэ Скарыну згадайце. Быкаў пісаў па беларуску, і Шамякін па-беларуску, але ж розьніца і бяз сцягоў відавочная. Спорт, у адрозьненньне ад зьяваў культуры, не самадастатковы, ён па-за культурны фэномен, і таму патрабуе - і лёгка прымае --ідэалягічныя афарбоўкі. Калі гулялі ў хакей СССР і ЧССР -- гэта была палітычная бітва. Калі ў Менску фанаты варяцелі за расейцаў на чэмпіянаце Эўропы -- я, напрыклад, не хачу быць зь імі разам ні ў чым, не хачу слухаць гімн, глядзець на чырвона-зялёны прапар. Гэта для мяне мае большае значэньне чым ўсё астатняе.
Алесь, дык вы лічыце, што лепш, калі спарцмен таксама лічыць сваім сьцягам БЧБ, яму лепш адмовіцца працягваць выступаць за краіну і зьехаць адсюль у Расею ці пайсьці працаваць на які-небудзь МАЗ ці Завод колавых цягачоў (прычым, прашу заўважыць, што я нічога ня маю супраць тых людзей, хто там працуе!)?..У вас вельмі спршчаны падыход. З такім падыходам у вас ніколі ня будзе шмат прыхільнікаў... І мы тады будзем заўжды з заходам над дрыгвой...