Палітыка

“Малады фронт” часова выходзіць з “Эўрапейскай кааліцыі”

24.07.2008 14:28

На час выбарчае кампаніі незарэгістраваная арганізацыя прыпыняе сяброўства ў кааліцыі.


“Рашэньне гэтае прынятае ў сувязі з тым, што моладзевы рух праводзіць актыўную кампанію па байкоце парлямэнцкіх "выбараў", у той час, калі "Эўрапейская кааліцыя" ў іх удзельнічае”, - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы МФ.

Аднак разам з гэтым прадстаўнікі моладзевага зьвязу кажуць, што "Эўрапейская кааліцыя" “найбольш ідэйны і вольны ў прыняцьці сваіх рашэньняў грамадзка-палітычны хаўрус дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, да супрацы зь якімі “Малады Фронт” вернецца па завяршэньні парлямэнцкае кампаніі”.

У склад Эўрапейскай кааліцыі ўваходзяць аргкамітэт па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), аргкамітэт па стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу, аргкамітэт па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
24.07.2008 16:54

Прыемна бачыць першае разумнае рашэньне маладых змагароў. Я не ведаю, што гэта зараз такое Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ( акрамя П.Северынца), а астатнія - гэта купка маргіналаў і правакатараў. Я на ФАКТАХ магу гэта даказаць. Дастаткова , напрыклад, успомніць Навасяда , які стаяў на каленях перад Лукашэнка і прасіў пакінуць яго дэпутатам, але мімікрыраваў пад "дэмакрата".
Наста і Дашкевіч могуць асабіста мяне запытаць і, я ім растлумачу.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks