Грамадзтва

"Пакуль пару чалавек не пасадзіш – не разумеюць"

24.07.2008 15:57

Аляксандар Лукашэнка назваў злачынствам нізкую якасьць уборкі ўраджаю. "Пакуль пару чалавек не пасадзіш – не разумеюць”, – падкрэсьліў кіраўнік Беларусі

Аляксандар Лукашэнка падчас сваёй паездкі ў Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці, Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў гаспадарак “аб жорсткай адказнасьці” за няякасную ўборку і нясвоечасовую сяўбу і прыгразіў прыцягнуць да адказнасьці тых, хто будзе дапускаць страты новага ўраджаю, паведамляе Интерфакс.

“Я нікога вучыць ня буду, я пачынаю выконваць свае абяцаньні. Летась я ўсіх папярэджваў: ніхто не застанецца з партфэлем, калі ня будуць выконваць маіх даручэньняў”, – сказаў Лукашэнка, назваўшы кантроль за якасьцю ўборкі пытаньнем нумар адзін.

“Усіх да крымінальнай адказнасьці, хто гэтага не разумее. Сёньня дзікія цэны на збожжа, і не сабраць яго якасна – злачынства. Пакуль пару чалавек не пасадзіш – не разумеюць”, – падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
24.07.2008 17:32

Трэба вярнуць зямлю тым какму яна належала да насільнага утварэньня калгасаў
і сяляне без яго ляманту і пагроз будуць увесь уражай зьбіраць, Аякі гультаяваты будзе праз рок прадасьць землю больш працавітаму. Знайшо дзе павучаць вяскоўцаў у Заходняй Беларусі.


Імя:: Saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
24.07.2008 21:30

Ja hoczu obratitsia k Ewropiejskomu tribunalu s prosboj o wozburzdienii ugolownogo diela protiw grarzdanina Bielarusi agienta kgb gie. szejmana.Za priesledowanija i izdiewatielstwa nad mojej Siemjoj s 70 godow i za priestuplenija sowierszonnyje na tierritorijah Wostocznoj Ewropy w naczale 1985 goda.Proszu USA i Giermaniju pomocz mnie w etom diele.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks