Палітыка

Барак Абама ў Бэрліне: "Я – грамадзянін сьвету"

24.07.2008 21:29

"Міжнародная супольнасьць павінна зьнесьці муры, якія падзяляюць народы і ствараюць канфлікты", заявіў кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША.

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама заявіў, выступаючы перад натоўпам людзей у Бэрліне, што міжнародная супольнасьць павінна зьнесьці муры, якія падзяляюць народы і ствараюць канфлікты.



Выступам перад сотняй тысяч людзей у бэрлінскім парку "Tiergarten" Барак Абама пачаў эўрапейскую частку свайго міжнароднага турнэ напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў лістападзе сёлета. 

У сваёй прамове Абама сказаў, што сьвет ня можа застацца падзеленым, калі ён хоча справіцца з такімі неадкладнымі праблемамі, як тэрарызм, зьмены клімату і эканамічная няроўнасьць.

Абама зьвярнуўся да Эўропы з просьбай паслаць больш войскаў ў Аўганістан для змаганьня з “Талібанам” і “Аль-Каедай”, заявіўшы, што Злучаным Штатам адным з гэтай работай ня справіцца.

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі таксама заклікаў аднавіць міжнародныя намаганьня, каб дасягнуць “бязьядзернага сьвету”.

Барак Абаьма сказаў, што ганарыцца быць грамадзянінам ЗША, але лічыць сябе таксама “грамадзянінам сьвету”. Ён параўнаў супрацьстаяньне сучасным выклікам, такім як зьмены клімату, тэрарызм і эканамічная няроўнасьць, якія разьдзялілі людзей ва ўсім сьвеце, з барацьбой за разбурэньне Бэрлінскага муру.

“Мы ня можам дазволіць сабе быць падзеленымі. Ніводная нацыя, якой бы магутнай яна ні была, ня можа справіцца з падобнымі выклікамі паасобку", -- сказаў Б.Абама.

Мы ня можам дазволіць сабе быць падзеленымі. Ніводная нацыя, якой бы магутнай яна ні была, ня можа справіцца з падобнымі выклікамі паасобку
Паводле нямецкай паліцыі, паслухаць выступ Абамы прыйшлі каля ста тысячаў чалавек. Раней меркавалася, што Барак Абама выступіць каля Брандэнбурскіх брамаў. Там жа прэзыдэнт ЗША Роналд Рэйган ў 1987 годзе заклікаў Міхаіла Гарбачова разбурыць Бэрлінскі мур, які падзяляў горад на дзьве часткі. Там ня менш, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель папрасіла Абаму выбраць іншае месца для свайго выступу.

Перад яго выступам у парку "Tiergarten", Абама сустрэўся з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Яны абмеркавалі шырокі спэктар пытаньняў ад сусьветнай эканомікі і да сытуацыі вакол Ірану.

Рэспубліканец Джон Макейн, супернік Абамы на лістападаўскіх выбарах прэзыдэнта ЗША, у сувязі зь ягоным выступам у Бэрліне заявіў, што ён бы выступаў на мітынгу ці сходзе за межамі Злучаных Штатаў ўжо пасьля свайго абраньня прэзыдэнтам. “Аднак ў сэнатара Абамы, канечне, можа быць сваё меркаваньне на гэты конт, як і ў амэрыканскага народу”, заўважыў Макейн .

Сёньня Барак Абама мае прыбыць у Парыж, а ў суботу – у Лёндан, перш чым ён вернецца ў ЗША.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: т
25.07.2008 07:49

які эксклюзіў!


Імя:: Дмитрий
25.07.2008 17:27

Думаю, турки полностью солидарны с ABBAмой. Точно так поступят арабы.. (ВЫДАЛЕНА З ПРЫЧЫНЫ ПАРУШЭНЬНЯЎ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ). Пока Беларусь относительно беднее многих стран ЕС, нам космополиты пока не гроза. Но время идет и на смену плохим временам приходят худшие.


Імя:: Saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
25.07.2008 17:59

USA!!!

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks