Палітыка

Джордж Буш падтрымлівае Аляксандра Казуліна

25.07.2008 09:08

Злучаныя Штаты падтрымліваюць справу тых палітычных зьняволеных, якія выступаюць за дэмакратыю на Кубе, Беларусі, Іране і Паўночнай Карэі.


Пра гэта заявіў у чацьвер у Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы перад супрацоўнікамі Агенцтва ЗША ў справе міжнароднага разьвіцьця.

У сваёй прамове ён адзначыў, што днямі “падпісаў загад”, у якім “даручыў усім афіцыйным асобам, якія праходзяць службу ў недэмакратычных краінах, падтрымліваць рэгулярныя кантакты з палітычнымі дысыдэнтамі і дэмакратычнымі актывістамі".

Джордж Буш чарговым разам згадаў беларускага палітвязьня Аляксандра Казуліна. Яго дачка Вольга, каардынатарка грамадзкай камісіі “Свабоду Казуліну”, знаходзіцца цяпер з візытам у ЗША.

"Мы падтрымліваем Вольгу Казуліну. Яе бацька - Аляксандар Казулін - застаецца ў турме ў Беларусі за “злачынства”, якім зьяўляецца вылучэньне ўласнай кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта”, заявіў кіраўнік Белага дому.

Джордж Буш падкрэсьліў, што “Амэрыка павінна заставацца лідэрам у справе абароны правоў чалавека”

Тым часам ва ўчорашнім інтэрвію радыёстанцыі Voice of America (Голас Амэрыкі) Вольга Казуліна адзначыла:

“Я хачу падкрэсьліць, што менавіта Амэрыка выбрала правільную, цьвёрдую і прынцыповую, пазыцыю ў дачыненьні да Лукашэнкі. Толькі эканамічныя санкцыі могуць запалохаць Лукашэнку, толькі з-за эканамічных санкцый ён неяк пачне мяняць сытуацыю ў Беларусі. Таму я спадзяюся, што майго бацьку хутка вызваляць… Вельмі хутка, я спадзяюся, гэта будзе пасьля парлямэнцкіх выбараў. І гэта будзе не таму, што Лукашэнка так захацеў, а таму, што на яго аказваюць ціск ЭЗ і ЗША”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Мірон
25.07.2008 15:56

Усё правільна. Толькі чаму спадарыня Вольга Казуліна ніколі не гаворыць па-беларуску?


Імя:: х
25.07.2008 17:02

мірону: а буш пра гэта ведае?


Імя:: max
25.07.2008 18:48

Джордж Буш падтрымлівае Аляксандра Казуліна
об'ясните дурню: и что с того? в выводах о. козулиной о влиянии на аг давления со стороны запада -сомневаюсь


Імя:: Александр Горад:: Брест
26.07.2008 02:23

Я не знаю что хорошего сделал козулин наверно не чего его дочка поехала в америку (ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ) и сказала Толькі эканамічныя санкцыі могуць запалохаць Лукашэнку.Про БЕЛОРУСИЮ у неё мысли нету про народ которому станет немного хуже из-за санкций ей это поветру как и другим активистам(посадил бы всех)едут в америку в европу плачутся там накажите ЛУКАШЕНКО в итоге санкции на БЕЛОРУСЬ не нравится ЛУКАШЕНКО это одно дело а при чём тут страна ни один кто сейчас рвётся в политику к власти не сделал ни капли для страны в которой они хотят править


Імя:: .Саша Горад:: Брест
09.08.2008 12:57

из-за вас дураков нам ввели санкции.Власть поделить не можете помогите мне америкосы,на большее вы не способны. Для страны не сделали не чего
Толькі эканамічныя санкцыі могуць запалохаць Лукашэнку, толькі з-за эканамічных санкцый ён неяк пачне мяняць сытуацыю ў Беларусі.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks