Палітыка

Дырэктар Галашка: “Мне Мех не патрэбен!”

25.07.2008 13:22

“Свабода” паспрабавала атрымаць тлумачэньне аб прычынах звальненьня з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз" інжынэра Аляксандра Меха ў дырэктара гэтага прадпрыемства Уладзімера Галашкі:


“Ёсьць закон, які дазваляе не працягваць кантракт. Чытайце закон! Мне законам дадзена права. Вось я так вырашыў: кантракт з Мехам не падаўжаць. Нават калі мяне сёньня здымуць з працы, ўпраўленьне будзе працаваць. У нас незаменных людзей няма.

Чым ён такі прыметны, што журналісты ім цікавяцца? Гэта яго праблемы. Мне ён не патрэбен! Я кантракт зь ім спыніў. У мяне ёсьць лепшая яму замена. Чалавек ужо працуе і я ім задаволены”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Стась
25.07.2008 23:21

Прапаную звольнiць пасьля рэвалюцыi спадара Галашку. Упэўнены замена яму будзе знойдзена. Занадта шмат смецьця навокал, трэба камусьцi ж будзе прыбiраць...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks