Палітыка

А.Ляўковіч: “Заўтра рэжым упадзе сам”

15.08.2008 13:27

Адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) кажа, што пашыраная Рада АДС, на якой павінна вырашыцца пытаньне ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах, заплянаваная на 31 жніўня.


“Мы зьяўляемся суб’ектам аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Таму мы будзем прымаць рашэньне ў АДС. Мая пэрсанальная пазыцыя — наша партыя заўжды ўдзельнічала ў гэтым працэсе. На вайне як на вайне. Ніхто нам дэмакратыю не падорыць і ня дасьць. Мы палітычны суб’ект і мы павінны змагацца ў любых умовах. Як штрафныя батальёны… Нашая задача — дайсьці да нашага выбарца. Мы разумеем, што мы не памяняем зараз рэжым, але мы ідзем да людзей і працуем на пэрспэктыву. Заўтра гэты рэжым сам упадзе, бо так скажуць людзі”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
15.08.2008 15:06

Мне раней здавалася, ён болей адэкватны.


Імя:: Сяргей
15.08.2008 15:08

Гэта ён, напэуна, пра Сакашвiлi


Імя:: vitold
15.08.2008 16:18

Што значыць адзін з кіраўнікоў БСДП (Г)? Хіба іх некалькі?


Імя:: Mikola Горад:: Litva
16.08.2008 07:54

Па заявам чырвоных з палітбюро АДС на сайце Свабоды ўсе яны пойдуць шчыльнымі радамі да Лукашэнка прасіць каго з іх прапусьціць у штрафныя батальёны штурмаваці карыта ўлады. Так усім хочацца
сесьці на шыю падаткаплацельшчыкаў і зуўсім нічога не рабіць...


Імя:: Просто
17.08.2008 12:10

Как теперь Левкович в глаза Козулину будет смотреть?


Імя:: Сяргей Горад:: Высокае
17.08.2008 12:44

Спадар Ляўковіч, разважце ўдзел Грамады ў актыўным байкоце выбараў. Бо рэжым-жа ўпадзе, але ў чые рукі?

Шаноўная рэдакцыя, чаму зьнікла старонка з парадамі лідарам апазіцыі? Я бачыў, што парада там была толькі адна - байкот.

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb