Палітыка

С. Калякін: “Улада зноў атрымала “двойку”

15.08.2008 14:09

Сваю пазыцыю выказвае кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін:


“Чарговым разам улада даказала, што яе словы і справы разыходзяцца. А што, мяняць стратэгію? Гэта было вядома. А раней дапускалі? Ці раней уключалі ў камісіі?” — задае рытарычныя пытаньні палітык.

“Сёньня ёсьць пазыцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў па пытаньні выбараў. На этапе фармаваньня камісіяў улада зноў атрымала двойку. А што далей будуць рабіць аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, яны вырашаць 31 жніўня”, — заявіў спадар Калякін.

Ён таксама падзяліўся ўласнай думкай: “Я супраць таго, каб здымаць кандыдатуры. Выбыцьцё з выбарчай кампаніі нічога дэмакратычным сілам не дае, а толькі палягчае жыцьцё ўладзе. Трэба ісьці да канца і на ўсіх этапах даказваць, што ўлада не праводзіць празрыстых і дэмакратычных выбараў. Зыходзячы з гэтага, будуць зробленыя ацэнкі: міжнародная і ўнутраная”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
16.08.2008 00:52

Камуністы мусяць удзельнічаць і дабудаваці да канца камунізм у Беларусі,
бо яныж розум, гонар і слава мінулай эпохі і не усіх беларусаў раскулачылі і завалаклі на катаргу ў Сібір.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb