Амбасадар Сурыкаў: “Гэта – у інтарэсах Расеі”
21.08.2008 13:53
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў лічыць: магчымае паляпшэньне дачыненьняў Беларусі з Эўропай і ЗША не зашкодзіць і расейска-беларускім дачыненьням:
“Я далёкі ад думкі, што гэта адаб’ецца на пэрспэктывах расейска-беларускіх дачыненьняў – адзначыў сёньня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі амбасадар. – Гэта адпавядае і інтарэсам Расеі”.
Ён дадаў, што памілваньне, без зьняцьця судзімасьці, асобаў, якіх на Захадзе лічылі палітвязьнямі, “гэта толькі першая з 12 умоваў, якія прад’яўляюцца Беларусі з боку Эўразьвязу”.
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы