Грамадзтва

У Магілёве зноў будзе вуліца Віленская

21.08.2008 15:02

Двумстам мэтрам вуліцы імя Лазарэнкі Магілёўскі гарсавет вярнуў гістарычную назву — Віленская.


На гэтым кавалку ўсяго пяць будынкаў. Чатыры зь іх узьведзеныя на пачатку дваццатага стагодзьдзя й лічацца помнікамі архітэктуры. Тры — у аварыйным стане.

Два гады таму з ініцыятывай пераназваць частку вуліцы імя Лазарэнкі ў Віленскую выступіла тапанімічная камісія пры гарвыканкаме. Пакуль ініцыятыву разглядалі, на вуліцы Лазарэнкі пабудавалі мост, і дзьвесьце мэтраў некалі галоўнай вуліцы Магілёва апынулася пад мостам. У афіцыйным паведамленьні так і гаворыцца: “адцінак былой вуліцы Лазарэнкі пад пуцеправодам стаў вуліцай Віленскай”.

На Віленскай — чатыры помнікі архітэктуры. У іх месьцяцца царква эвангельскіх хрысьціян “Віфанія”, медвыцьвярэзьнік (у аварыйным стане), швейная майстэрня ды два незаселеныя будынкі, таксама ў аварыйным стане.

На ўсёй Віленскай толькі будынак царквы эвангельскіх хрысьціян “Віфанія” выглядае дагледжаным. Амаль разбураны, гэты будынак перадалі вернікам бясплатна на пачатку дзевяностых. Дагледжанай выглядае й палова будынку, дзе знаходзіцца швейная майстэрня. У другой палове дома — медвыцьвярэзьнік.

Вуліца Віленская: медвыцьвярэзьнік










 
 
 

 
 

Вуліца Віленская: будынак царквы эвангельскіх хрысьціян “Віфалія”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Kalinoviec
21.08.2008 19:48

Heta j usio?!!! Dziakuj ulady mahilowskija za takija adnosiny da wlasnaj historyji. Jak kazuc pa-rasiejsku: I BoGu svieczka j czortu koczierga. Hy, hy, hy!!!


Імя:: Ян Горад:: Магілёў
22.08.2008 02:28

Царква эвангельскіх хрысціян мае назву "Віфанія", а не - "Віфалія".

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной: