Грамадзтва

Таня Казыра спадзяецца застацца ў ЗША

21.08.2008 20:18

Беларуская школьніца Тацяна Казыра, якая адмовілася вяртацца на радзіму пасьля вакацыяў у амэрыканскім горадзе Пэталума, “спадзяецца застацца ў ЗША ў сям’і Дэбі і Мануэля Запатаў, нягледзячы на штодзённы ціск з боку прадстаўнікоў беларускіх уладаў”.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію каліфарнійскаму выданьню “Santa Rosa Press Democrat” .

Паводле адваката дзяўчынкі, Дзярждэпартамэнт ЗША дазволіў Тані больш працяглае знаходжаньне ў Амэрыцы.

Для перамоваў з барысаўскай школьніцай, якой у сьнежні споўніцца 17 гадоў, афіцыйны Менск адмыслова накіраваў у Пэталуму прадстаўніка МЗС Паўла Шыдлоўскага. Беларускі дыплямат адмовіўся камэнтаваць любыя дэталі сустрэчаў зь дзяўчынкай і сям’ёй Запатаў. Паводле крыніцаў, блізкіх да перамоваў, абмяркоўваліся самыя розныя варыянты. У тым ліку і той, каб Тані пасьля яе вяртаньня ў Беларусь ізноў дазволілі паехаць у ЗША.

Таня Казыра, якая ў размове з журналістамі таксама адмовілася агалошваць нейкія дэталі, усё ж адзначыла: яе рашэньне застацца ў ЗША — непахіснае. Незалежна ад захадаў беларускага боку яна будзе жыць надзеяй на тое, каб быць разам з дарагімі для яе Запатамі. “Магчыма, людзі ў Пэталуме, якія маюць добрае сэрца, зразумеюць мяне”, — кажа Таня Казыра.

Яна распавядае, што ўжо дзевяць гадоў называе “мамай і татам” Дэбі і Мануэля Запатаў. Сваім фактычным бацькам такіх слоў ёй ніколі не даводзілася казаць. Яна вельмі ганарыцца, што ў яе ёсьць 18-гадовая сястра Эшлі і два браты — 20-гадовы марскі пехацінец і 5-гадовы малы, які ходзіць у дзіцячы садок. Сваё жыцьцё ў Барысаве, у адным доме разам з залежным ад алькаголю і наркотыкаў бацькам яна называе кашмарам. Адзіны блізкі чалавек у яе там — бабуля. Ёй Таня тэлефануе штодня. Праз тэлефон з бабуляй-апякункай кантактуе і дыплямат Шыдлоўскі.

Тым часам наняты Дэбі і Мануэлем Запатамі адвакат дзяўчынкі Крыстафэр Кероскі заявіў, што Дзярждэпартамэнт ЗША ўжо даў дазвол на больш працяглае знаходжаньне Тані ў Амэрыцы, у адпаведнасьці зь дзеючай турыстычнай візай.

Прадстаўнікі афіцыйнага Менску не пагаджаюцца з гэтым рашэньнем і настойваюць, што непаўналетняя беларуская грамадзянка мусіць вярнуцца.

“Калі яна застанецца тут, у ЗША, то гэта створыць вельмі небясьпечны прэцэдэнт для іншых дзяцей”, — сказаў прадстаўнік беларускай амбасады ў Вашынгтоне Алег Краўчанка. — “Няўжо сям’я б паслала б сваё дзіця за мяжу, ведаючы, што яно ня вернецца?” — заявіў дыплямат Краўчанка.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: ха
21.08.2008 20:47

смеяться и плакать. от белорусского мида.


Імя:: Васіль
21.08.2008 22:44

Я б параіў беларускаму міду дапамагаць лорду Бэлу паляпшаць імідж Беларусі на міжнароднай арэне, які значна сапсаваўся за апошнія 10 год. Плакаць не трэба! Сьмяяцца будзем праз 10 год, калі дзяўчынка стане грамадзянкай ЗША. Беларускаму міду трэба ўжо зразумець, што калі хтосьці заяўляе аб жаданні застацца на Захадзе, то гэта не ад надта бліскучага жыця на Беларусі.


Імя:: юра Горад:: улан-батор
21.08.2008 23:24

это в миде так не доверяют посольским, что посылают в сша специальных людей? полный [...]

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ