Палітыка

За Беларусь змагаюцца Расея, Кітай і ЗША

22.08.2008 10:39

На тэрыторыі Беларусі цяпер найбольш узмацняецца ўплыў трох краінаў – Расеі, Кітая і ЗША.


Гэта выцякае з вынікаў сацыялягічнага апытаньня жыхароў Беларусі. Яго правялі ў жніўні супрацоўнікі сацыялягічнага цэнтру "Зеркало-Инфо".

І калі Расея моцна адарвалася ад іншых краінаў (36,6% апытаных), дык у Кітая і ЗША вынікі амаль аднолькавыя (адпаведна 8,4% і 8,0%).

Зандаж грамадзкай думкі праведзены праз інтэрвюіраваньне-анкетаваньне жыхароў Беларусі. Памылка рэпрэзэнтатыўнасьці не перавышае 2%.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Зьміцер.
22.08.2008 11:02

Шкада, што за Беларусь не змагаюцца Беларусы!


Імя:: Jazep
22.08.2008 23:31

Зь простае лёгікі немагчыма не пагадзіцца з вынікам апытаньня, яле не зразумела якія краіны назвалі астатнія 47% апытаных. Дый як вылучыць той ці іньшы чыньнік, калі вельмі часта дзейнічаюць сумесныя кітайска – расейскі альбо амерыканска – расейскі чыньнікі ўплываў?
І наагул, адкуль звычайныя тубыльцы могуць неяк аб’ектыўна ацаніць уплывы, калі ім па тэлевізіі ўсё пра ўсё тлумачаць?


Імя:: Mikola Горад:: Litva
25.08.2008 08:13

Беларусь найбольш цікавіць суседзяў, а сярод глабальных геапалітычных разважань можна яшчэ і Індыю далучыць, ды выдатнага індыянскага сацывяліста Хуго Чавэса, Кубу ды прэзыдэнтаў Сірыі , Ірану. Наогул поўны хаос для сістэмнага аналізу, бо вашага старшыню нават на парог не пускаюць, Хто больш ці меньш на яго так уплывае даволі цяжка сказаці, Магчыма трэба глядзеці па абёму гандлю у абох накірунках? Такія "Люстэркі Інфо" сваі аналізы пішуць за грошы і так як жадае заказчык.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb