Грамадзтва

Беларуска патрапіла ў аварыю ў Эгіпце

25.08.2008 09:31

Грамадзянка Беларусі, імя якой пакуль невядомае, знаходзіцца ў цяжкім стане. 8 турыстаў атрымалі пашкоджаньні ў выніку аўтакатастрофы пад Каірам.


“ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобусу (...) адбылося сёньня а 8-й раніцы за 70 кілямэтраў ад Каіру”, - цытуе Інтэрфакс супрацоўнікаў амбасады Расеі ў Эгіпце.

Паводле ягоных словаў, ахоўнік аўтобусу загінуў, трое расейскіх турыстаў атрымалі нязначныя пашкоджаньні, а грамадзянка Беларусі знаходзіцца ў цяжкім стане.

Стан беларускай турысткі не выклікае засьцярогі, паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.

“У дадзены момант пасьля шэрагу апэрацыяў пацярпелая пераведзеная ў рэанімацыю. Яе стан стабільны”, - заявіў спадар Папоў.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb