Палітыка

“І наша краіна набыла незалежнасьць дзіўным чынам”

27.08.2008 12:22

Лідэр ПКБ Сяргей Калякін – адзіны зь лідэраў АДС, хто падтрымаў абвяшчэньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

У інтэрвію газэце “Наша Ніва” Калякін заявіў, што “і наша краіна набыла незалежнасьці таксама досыць дзіўным чынам...”

“Абхазія і Асэтыя нічым ня горшыя за косаўскіх альбанцаў. Калі ўвесь сьвет прызнаў незалежнасьць Косава, то чаму ня можа зрабіць гэта ў дачыненьне да гэтых дзяржаў? Народы Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі выказалі волю жыць у незалежных дзяржавах. Што тут можа быць кепскага? Прызнаньне незалежнасьці ня толькі магчымае, але і неабходнае. Беларусь таксама павінна прызнаць волю гэтых народаў. Не для каго не сакрэт, што і наша краіна набыла незалежнасьць таксама досыць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Белавескай пушчы падпісалі дамову аб развале СССР. Міжнародная супольнасьць тады хуценька прызнала Беларусь як асобную дзяржаву. Таму, думаю, падобнае можа паўтарыцца і зараз”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
27.08.2008 13:00

"Паважаны" лiдар ПКБ, калi Вы ня ведаеце, то я паспрабую вам нагадаць, што Лiтва-Беларусь заужды была незалежнай. А вось у 1794 годзе хеура з трох эурапейских каршуноу падзялiла памiж сабой былую Рэч Паспалиiтую (у перакладзе на расейскiй гэта ня Польшча, а Рэспублiка) пад выглядам лепшай долi для яе народау. Нашу "долю гаротную" уладжваць узялась Расея, як i Украiны. Вось кароткi экскурс "паважаны дэмакрат i апазицыянэр".


Імя:: Пятрусь
27.08.2008 13:46

Дзіўным чынам - гэта толькі для камуністаў-функцыянераў, якія рабілі ўсё, каб незалежнасьці не дапусьціць, ды нішчылі беларускае.

Гэта пра вас, спадар Калякін, зараз [... выдалена за парушэньне правілаў форуму - вэб-рэдактар] і опозіціонер


Імя:: Yury
27.08.2008 16:01

І гэтая асоба называе сябе палітыкам? Ганьба ўсім нам.


Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
27.08.2008 16:22

Калякін ізноў вырашыў ( як і Казулін) згуляць расейскай картай. Вось - я ваш , прарасейскі, дайце мне пасду прэзыдэнта.
Адносна незалежнасьці П.Асеціі - то смешна, людзі якія жывуць там ужо сёньня здалі бы гэтую незалежнасьць Расее.
Абхазія - больш складана, там сапраўды есьць абхазскі народ, але тэрыторыя (цалкам) вельмі спрэчная.
А галоўнае, зараз Расея тэрмінова павінна даць незалежнасьць Ічкерыі- Чэчне.


Імя:: Пятрусь
27.08.2008 16:29

Yury

Назвацца можна кім заўгодна, але ж і Радыё Свабода гэтых пачвар называе словам "палітыкі"


Імя:: БР
27.08.2008 19:10

@былую Рэч Паспалиiтую (у перакладзе на расейскiй гэта ня Польшча, а Рэспублiка)@

А с какого языка переводится, не подскажете?


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
27.08.2008 20:49

"Шаноуны" БРррр асабiста для Вас тлумачыць простыя рэчы ня стану, бо перш трэба iмя свае называць адкрыта, а не хавацца, калi такi сьмелы друкаваць розную глупасьць i гнюснасьць. А параiць магу звярнуцца да тых гiсторыкау i лiнгвiстау, якiя акрамя Расеi i Сталiна нiчога ня ведаюць, можа нешта Вам товарищ i растлумачаць.


Імя:: Michal Горад:: Miensk
27.08.2008 22:45

Падкажу. Перакладаецца з лаціны, як і Рэспубліка

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ