Палітыка

N-TV: Расея ўцягвае Беларусь у другую халодную вайну

27.08.2008 13:19

У сваім камэнтары “Другая халодная вайна” вядучы аглядальнік нямецкага тэлеканалу N-TV Манфрэд Блескін адзначыў, што — прынамсі пасьля ўказу прэзыдэнта Мядзьведзева аб прызнаньні сувэрэнітэту Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі — можна казаць пра канец “стратэгічнага партнэрства” паміж Захадам і Расеяй.


Паводле нямецкага тэлеаглядальніка, цяпер Масква пачне ціснуць з прызнаньнем і на іншыя краіны, уцягваючы іх у гэтую халодную вайну. Размова, найперш, ідзе пра Беларусь, Сырыю, Кубу, Паўночную Карэю, Іран.

“Гэтая другая халодная вайна, як і многія іншыя гарачыя войны, а таксама першая халодная вайна, пачалася паступова. Масква ўбачыла ў спрэчным з гледзішча міжнароднага права прызнаньні незалежнасьці Косава карт-блянш для ўласных імпэрскіх намераў. Захад праігнараваў рашэньне Рады бясьпекі ААН № 1244, згодна зь якім гэтая правінцыя належыць Сэрбіі як правапераемніцы Фэдэратыўнай Югаславіі. Масква парушыла сувэрэнітэт і цэласнасьць Грузіі. Зразумела, канчатковы, небясьпечны сваімі наступствамі крок — увод войскаў у Паўднёвую Асэтыю — быў зроблены не без каманды грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі”, — піша ў сваім камэнтары Манфрэд Блескін.

“Што да пазыцыі іншых дзяржаў СНД, то яна, паводле нямецкага аглядальніка, пакуль няясная. Большасьць краін-удзельніц Садружнасьці паважалі фактычную незалежнасьць абедзьвюх непрызнаных рэспублік, тым ня менш яны будуць цягнуць з фармальным прызнаньнем. Што да Кітаю, зь якім Расея разам з Казахстанам, Кыргызстанам і Таджыкістанам мае ваеннае супрацоўніцтва у рамках Шанхайскай групы, то ён сам змагаецца з сэпаратысцкім групоўкамі. Тое ж самае тычыцца і Індыі”.

Аднак Расея будзе рабіць усё дзеля прызнаньня “яе зонаў уплыву”, “як гэта ўжо было ў часы першай халоднай вайны”, мяркуе аглядальнік NT-V.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: n
27.08.2008 14:37

тэарэтычна агл нічога не затаецца як прадацца ўсім - расеі, захаду. аднак як гэта зрабіць?


Імя:: n2
27.08.2008 18:00

галоўнае, што ні адзін бок лу так нічога не паабяцаў.ні масква танных энэрганосьбітаў, ні штаты -адмены санкцыяў. прадавацца трэба кітаю.


Імя:: Mikola Горад:: Litva
28.08.2008 14:52

У расейскага чэкіста -мачылы і яго марыянэткі ў Крамлі паехала стрэха і ён мае добрую пэрспэктыву разваліці далей
РФ, праблема ў яго ў тым , што Заходняя Эўропа можа і не заязжаці ў расейскую бензакалонку, а есці расейцам хочацца кожны дзень і залежаць яны ад Эўропы аж на 40 адсоткаў па харчаваньню.
Удадатак расейскія алігархі на Захадзе трымаюць 0,8 трлн. даляраў і 0,5 трлн. стабфонду РФ, ваяваці з Захадам пры такім раскладзе грошай і разваленай арміяй РФ
могуць толькі чэкісты -мачылы ў сваіх начных трызьненьях,

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb