Грамадзтва

Юрыя Алейніка і ягонага бацьку затрымалі на мяжы

Юрась Алейнік

27.08.2008 18:04

Памежнікі забралі знойдзеныя ў іх раздрукоўкі з сайту “Свабоды” на экспэртызу, а затрыманых адпусьцілі.

На памежным пераходзе “Варшаўскі мост” на беларуска-польскай мяжы ў Ю.Алейніка і ягонага бацькі памежнікі знайшлі раздрукоўкі з сайту “Свабоды” ды іншых беларускіх і і расейскіх інфармацыйных рэсурсаў. Найбольшую ўвагу прыцягнулі адказы Аляксандра Казуліна ў часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце Lenta.ru

Памежнікі патрабавалі напісаць тлумачальныя, што гэта за матэрыялы і адкуль яны. Ю.Алейнік сказаў, што зробіць гэта толькі пасьля таго, калі яму патлумачаць прычыну затрыманьня, ягоны статус і статус ягонага бацькі, а таксама дадуць кнігу скаргаў. Памежнікі адмаўляліся адказваць на ўсе пытаньні.

У Алейнікаў таксама забралі пашпарты. На пытаньне, колькі яны яшчэ будуць сядзець, адзін з памежнікаў адказаў “Яшчэ доўга”. Аднак, як стала вядома, пазьней бацьку і сына адпусьцілі, забраўшы раздрукоўкі на экспэртызу.

Летась Юрыя Алейніка за палітычную актыўнасьць выключылі з IV курсу Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнту . Цяпер хлопец вучыцца ва ўнівэрсытэце “Вышэйшая школа эканомікі” ў Маскве.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: анёл
28.08.2008 04:10

Юрась (Братчык), я за цябе малюся. Трымайся!!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb