Палітыка

Рэдактар “Борисовских новостей” складае скаргу ў ЦВК

28.08.2008 11:14

Сёньня камісія Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі №62 адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў уласьніку і рэдактару недзяржаўнай газэты “Борисовские новости”.


У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” спадар Букас заявіў:

“Мяне абвінавацілі ў недакладнасьці зьвестак у пададзенай дэклярацыі. Між тым, я ніводнай капейкі не ўтойвай. Прадставіў дакумэнт, які атрымаў ад бухгальтара. Яна палічыла, што прыбыткам рэдактара за год зьяўляецца грашовая сума, атрыманая ў банку па чэках. Між тым камісія залічыла за прыбытак і сумы, што прайшлі па безнаяўных разьліках рэдакцыі за паперу, паслугі сувязі, пошты і г.д.”.

Са словаў Анатоля Букаса, памылка не наўмысная, яна не сьведчыць, што прэтэндэнт на кандыдата спрабаваў фальшаваць. Суразмоўца цьвердзіць, што прычына памылкі тлумачыцца прафэсійная няпэўнасьцю дзяўчыны-бухгальтаркі.

“Сёньня я папрасіў у акруговай камісіі выпіску з пратакола паседжаньня і заўтра накіруюся ў Менск у Цэнтрвыбаркам. Нават фінансісты з падатковай інспэкцыі кажуць, што праўда мусіць быць за мной”.

Па інфармацыі Анатоля Букаса, ён зьяўляецца непажаданым уладзе вылучэнцам. Але ў яго падтрымку падпісаліся 1148 выбарцаў. Пры праверцы акруговая выбарчая камісія не забракавала ніводнага зь іх.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Lietuva
28.08.2008 13:38

Такіх як Анатоль Букас рускамоўных патрыётаў Беларусі напэўна хапае у Палатцы і цяпер, проста прычапіліся, бо нават паперы пра сябе не ўмее падрыхтаваць, а што ён тады пра Беларусь навырашае? Будзе ляпатаці што гэта дзяўчына бухалтарка вінавата.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb