Палітыка

Прадстаўнік ЭЗ сустракаецца зь міністрам замежных спраў

29.08.2008 12:53

Адказны супрацоўнік Эўракамісіі спадар Х’юга Мінгарэлі, які прыбыў у Менск увечары 28 жніўня, зараз сустракаецца зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.


Пра гэта паведамілі ў менскім офісе Эўракамісіі. У прэсавай службе МЗС Беларусі кажуць, што “інфармацыя зьявіцца пазьней”.

Паводле зьвестак з офісу Эўракамісіі, спадар Х’юга Мінгарэлі плянуе таксама наведаць адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі, Цэнтарвыбаркам, амбасаду Францыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, сустрэцца з прадстаўнікамі місіі БДІПЧ АБСЭ ў Менску.

На суботу, 30 жніўня плянуецца сустрэча адказнага супрацоўніка Эўракамісіі з прадстаўнікамі апазыцыйных партый Беларусі і былымі палітвязьнямі.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb