Палітыка

Гайдукевіч: Беларусь гатовая да “пакрокавай стратэгіі”

29.08.2008 20:40

ЗША разглядаюць магчымасьць скасаваць санкцыі супраць Беларусі, калі афіцыйны Менск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформаў.

Рашэньне аб санкцыях будзе прымацца па выніках парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч заявіў:

“Натуральна, пакрокавая стратэгія, якая была агучаная Гайдукевічам у 2007 годзе, поўнасьцю будзе вытрымлівацца кіраўніцтвам Беларусі. На сёньня Рэспубліка Беларусь гатова ў пакрокавай стратэгіі рухацца наперад. Яна будзе імкнуцца прыйсьці да канца гэтага году да паразуменьня з эўрапейскімі краінамі аб далейшым супрацоўніцтве. І зробіць для гэтага ўсе неабходныя намаганьні. У гэтым працэсе ад восені актыўны ўдзел будзе прымаць спадар Гайдукевіч”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
30.08.2008 07:43

Напэўна цяпер "таварышч" Гайдукевіч скажа дзе растрэльвалі і закапалі шэраг зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі, каб сваякі маглі іх пахаваці па хрысьціянску. Не будуць жа Лукашэнку заклікаць у Белы дом, каб ён там смаркаўся ў занавескі, тлумачыў
сваі праўды аб цывілізаваным Сьвеце на расейскай мове, сяброўстве з Хуго Чавэсам ці з Іранам.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb