Грамадзтва

Быкаў і Караткевіч засталіся ў школьнай праграме

01.09.2008 14:04

Колькасьць гадзін на вывучэньне беларускай мовы і літаратуры скарацілася.

“Тры гадзіны на мову і літаратуру — гэта проста незразумела, як яе вывучаць. У адзінаццатай, выпускной клясе — дзьве гадзіны мовы і адна літаратуры”,  кажа настаўнік мовы і літаратуры з Іванава Рыгор Сыраватка.

Толькі 30 жніўня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры атрымалі каляндарны плян і навучальныя праграмы па беларускай мове і літаратуры. Быкаў і Караткевіч у школьнай праграме засталіся. Іх будуць вывучаць у 11 “штрых” клясе. Праўда, колькасьць гадзін вельмі абмежаваная. Меркаваньне настаўніка Рыгора Сыраваткі:

“За 8 гадзін вывучыць тры творы — Быкава “Знак бяды”, Караткевіч і Мележ — гэта азнаямленьне з творчасьцю пісьменьніка і аналіз твора. Гэта пакуль проста не зразумела, як гэта будзе і на якім узроўні вучні будуць атрымліваць веды”.

Карэспандэнтка: “Але Караткевіч і Быкаў засталіся ў школьнай праграме?”

“Так, я рады, што іх усё-ткі пакінулі. Гэта вельмі добра”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb