Грамадзтва

МЗС Нідэрляндаў: “Нельга ігнараваць інтарэсы чарнобыльскіх дзяцей”

Міністар замежных справаў Эўразьвязу Максім Фэрхагэн

02.09.2008 10:46

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Каралеўства Нідэрляндаў Максім Фэрхагэна ў сувязі з адмовай беларускіх уладаў накіраваць на аздараўленьне ў Галяндыю групу чарнобыльскіх дзяцей.

Як падаюць галяндзкія інфармацыйныя агенцтвы , учора кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Максім Фэрхагэн выклікаў на размову амбасадара Беларусі ў Гаазе Алену Грыцэнку. Фэрхагэн адзначыў, што арганізатары адпачынку чакаюць беларускіх дзяцей і што дабрачынныя чарнобыльскія ініцыятывы зрабілі шмат, каб зрабіць гэта аздараўленьне сапраўдным сьвятам.

“Я мяркую, што дзіцячыя інтарэсы павінны быць на першым месцы, заявіў міністар. Дзеці зь нецярплівасьцю чакаюць гэтага сьвята. Адмена паездкі можа стаць вялікім расчараваньнем для іх”.

У часе сустрэчы Фэрхагэн заявіў, што чарнобыльскія ініцыятывы Нідэрляндаў маюць шырокую і шчырую падтрымку з боку свайго ўраду і грамадзкасьці.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb