Палітыка

А.Лагвінец: «ЦВК вельмі непрыемна слухаць праўду»

04.09.2008 12:47

Актывіст незарэгістраванага руху “За свабоду” Алесь Лагвінец камэнтуе нэгатыўнае рашэньне ЦВК па ягонай скарзе:

“ЦВК прыняла цалкам палітычнае рашэньне. Я ўсьцешаны, што ў ЦВК ёсьць нармалёвыя юрысты, якія правільна ацанілі маю скаргу. Юрыдычнае заключэньне было на маю карысьць – прызналі, што акруговая камісія ня мела дастатковых падставаў, каб мяне не рэгістраваць. А ўсё астатняе – гэта прадузятасьць ЦВК, якая не захацела пачуць праўду.

Я заявіў, што адмовы ЦВК даваць вынікі галасаваньня па кожным участку акругі супярэчаць нармальнай юрыдычнай практыцы. Яны кажуць, што гэта не прадугледжана Выбарчым кодэксам. Але Канстытуцыяй прадугледжана права атрыманьня інфармацыі. Асноватворчы юрыдычны прынцып у любой прававой дзяржаве – ўсё, што не забаронена, дазволена. А наш ЦВК і дзяржава зыходзяць з прынцыпу: усё, што не дазволена, забаронена”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb