Палітыка

Нікарагуа першая

04.09.2008 15:01
Ян Максімюк

Нікарагуа ўсьлед за Расеяй прызнала незалежнасьць двух сэпаратыскіх рэгіёнаў Грузіі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Даніэл Артэга.


Калі хто спадзяваўся, што Беларусь стане першай краінай у сьвеце, якая прызнае, пасьля Расеі — незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, дык сёньня мусіў моцна расчаравацца. Бо якраз сёньня сусьветныя СМІ паведамілі, што незалежнасьць гэтых двух сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі прызнаў прэзыдэнт Нікарагуа Даніэл Артэга.

Нікарагуа апярэдзіла таксама дзьве іншыя краіны — Вэнэсуэлу і Кубу — пра якія пагаворвалі, што яны могуць прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю з чыстай ахвоты насаліць Вашынгтону.

Даніэл Артэга
, які быў на слыху і на віду ў СМІ Савецкага Саюзу і яго тагачасных сатэлітаў, сёньня, мабыць, ужо моцна прызабыты палітык і колішні ваяр з амэрыканскім імпэрыялізмам.

Аргэга, якому 65 гадоў, нарадзіўся ў сярэднезаможнай нікарагуанскай сям’і ў горадзе Ла Лібэртад. Ва ўзросьце 15 гадоў Даніэл ужо быў актывістам левага руху ў сваёй краіне, а ў свае студэнцкія часы ён уступіў у гэтак званы Сандзінісцкі фронт нацыянальнага вызваленьня, які прывёў яго да прэзыдэнцтва пасьля скіданьня нікарагуанскага дыктатара Анастасія Самозы ў 1979 годзе. Прэзыдэнтам першы раз нікарагуанцы выбралі яго ў 1985 годзе.

"Контрас” не далося зрынуць Артэгу сілай, але ў 1990 годзе ён прайграў прэзыдэнцкія выбары і наступныя 15 гадоў правёў у выгнаньні. Другі раз яго выбралі прэзыдэнтам у 2006 годзе
ЗША глядзелі на Артэгу як на “рассадніка марксыскай рэвалюцыі” ў Лацінскай Амэрыцы, а таму адміністрацыя прэзыдэнта Рональда Рэйгана даручыла ЦРУ вышкаліць і забясьпечыць зброяй нікарагуанскіх бунтаўнікоў, вядомых пад назвай „контрас”.

„Контрас” не ўдалося зрынуць Артэгу сілай, але ў 1990 годзе ён прайграў прэзыдэнцкія выбары і наступныя 15 гадоў правёў у выгнаньні. Другі раз яго выбралі прэзыдэнтам у 2006 годзе. Тым часам Артэга „перапрафіляваўся” з марксыста ў сацыял-дэмакрата.

А сёньня Артэга, відаць, пастанавіў запомніцца сьвету рашэньнем, у якім адчуваецца рэха даўно прамінулага часу.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-10 (з 10)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
04.09.2008 16:28

Старая маскоўская ўтрыманка, ўсё робіць сацыялізм і за грошы падтрымаў крамлёўскіх мачыл і марадзёраў.


Імя:: лоер
04.09.2008 19:25

"сусьветныя СМІ паведамілі" - цікава, якія гэта сусьветныя смі. можа рэйтэр, сіньхуа, ранс-прэс, таймс, сіэнэн? нейкая качка з сайтаў малавядомых. а паведамленьне пра артэгу увогуле нейкае дзіўнае - пра што навіна, спадарове? непрафэсійная журналістыка, на ўзроўні запісу ў жж


Імя:: СШ
04.09.2008 19:36

Чытачу ЖЖ:

Першае было DPA:

The president of the Central American country, Daniel Ortega, said late Tuesday before the leadership of the Nicaraguan Army that he supports the plan by Russian Prime Minister Vladimir Putin to bring these territories closer to Russia.
"The government of Nicaragua recognizes the independence of the republics of South Ossetia and Abkhazia, and we fully agree with the Russian government's position that that conflict may end through dialogue with European countries," said Ortega, who in the 1980s put Nicaragua in the orbit of the Soviet Union.

Далей тую самую цытату падалі - AFP і іншыя.

Бераце свае словы назад?


Імя:: Хороший немец Горад:: Минск-Менск
04.09.2008 21:38

Процесс пошел!Если бы Грузия и Россия дружили,а Абхазия и Асетия решили иметь независимость,США и просвещенные Европы во всю мощ дем-рупоров "Свободу им!" заявили бы.Так не так,Дракохруст?


Імя:: Хороший немец
04.09.2008 21:42

Микола из литвы или из..ты так и не растлумачил мне почему немец без беларусского языка-не немец!


Імя:: Клерк
04.09.2008 22:51

К слову преподаватель Беларуской государтсвенной сельскохозяйственной академии (Горки), в которой учился Лукашенко, Хосе Антонио Суарэс, в 2005 году был арестован прямо на занятии и получил 5 лет тюрьмы якобы за взятку. Он тоже из Никарагуа. Но уехал оттуда, т.к. в Беларуси народ живет лучше.


Імя:: Миронов Константин Горад:: Минск
05.09.2008 07:35

Когда то английские колонии в северной Америке, населённые тогда в основном выходцами из Англии,Уэлса и Шотландии подняли восстание против своих единокровных братьев из Англии,Уэлса и Шотландии.И с нынешней и тогдашней точки зрения они даже народом отдельным не являлись,но посмели написать о себе :"Мы,народ...".Помощь в освобождении от ига своих братьев по крови им оказывали Французские монархисты.Часть населения этих земель оставшаяся верной Английскому королю,была изгнана ,а их собственность-реквизирована.
Сейчас осталась только самая малость-убедить США,что их существование не соответствует нормам "международного права".
Это я к тому,что создание новых государств исторически неизбежный процесс.А лучшим выходом для Грузии и других были бы не заклинания по поводу "териториальной целостности",а признание Абхазии и Южной Осетии(пусть живут,как хотят) и вступление в НАТО по желанию.
Образование новых государств-исторически неизбежный процесс,и не всем современникам он нравится ,и,к сожалению ,не всегда происходит цивилизованно.Однако в мире нет ничего вечного,кроме Китая и Израиля.


Імя:: Уладзімер
05.09.2008 10:32

Відавочна што Расея - ізгой у гэтым сьвеце.


Імя:: Ясь
05.09.2008 11:47

Прызнанне "незалежнасці" акупаваных грузінкіх тэрыторый Крамлём адбылося пасля првядзення этнычных чыстак.У Абхазіі абхазаў толькі 17% насельніцтва аўтаноміі.Статус гэтых зямель павінен быць вызначыны пасля бяспечнага вяртання выгнаннікаў і правядзяння рэфэрэндумаў пад міжнародным кантролям.


Імя:: Хороший немец
05.09.2008 21:00

А Даниэль Ортега между прочим отдал власть без кровопролития,никарагуанцам так понравились дем амер преобразования Виолетты ,что они решили-лучше Ортега.Лично я его уважаю,а Буша-нет

Камэнтары 1-10 (з 10)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb