Эканоміка

Я.Раманчук: “Альбо інвэстыцыі, альбо кантроль”

08.09.2008 14:33

Эканаміст, кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук пракамэнтаваў выказваньні пра “абмежаванае акцыянаваньне” беларускіх прадпрыемстваў, паабяцанае кіраўніком Беларусі, а таксама пра пляны маштабнага імпартазамяшчэньня:


“Гэта адміністрацыйны цуд, які немагчымы. Бо нерэальна замяніць імпарт на 27 мільярдаў даляраў, паколькі мы залежым ад энерганосьбітаў, залежым ад машын і іншага. Размовы пра гэта сьведчаць пра неразуменьне асноваў эканомікі. Што да абяцаньняў кантраляваць прыватызацыю і абмежаваць акцыянаваньне — гэта сьведчыць пра тое, што Лукашэнка ня хоча, каб у першай хвалі прыватызацыі ўдзельнічаў замежны капітал. Гэта будзе прыватызацыя пад беларускую намэнклятуру, пад тых людзей, якія назапасілі рэсурсы. Хто будзе купляць і па якіх коштах, будзе вырашаць ня рынак, а адміністрацыя прэзыдэнта. Такім чынам, мы бачым альянс намэнклятуры і вышэйшай улады. Мяркую, гэта робіцца і дзеля таго, каб потым намэнклятура пазытыўна паставілася да абраньня Лукашэнкі ў 2011 годзе”.

Яраслаў Раманчук сумняецца, што пры заявах аб кантролі над замежнымі інвэстарамі яны пачнуць укладаць грошы ў беларускую эканоміку. “Альбо інвэстыцыі, альбо кантроль”, — кажа эканаміст.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Ананім
08.09.2008 20:23

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb