Палітыка

Кандыдата ў дэпутаты не аказалася ў сьпісах

28.09.2008 11:10

Незалежны кандыдат у дэпутаты Сяргей Кузьмянок прыйшоў галасаваць на 28-ы выбарчы ўчастак у Горадні, але не знайшоў сябе і жонку ў сьпісах выбаршчыкаў.


Ён кажа, што пятнаццаць гадоў жыве і галасуе ў гэтым месцы, але праблемаў раней ніколі не ўзьнікала. Яго з жонкай унесьлі ў сьпіс для галасаваньня толькі пасьля таго, як ён сказаў, што паведаміць пра здарэньне назіральнікам з АБСЭ.

Сяргей Кузьмянок балятуецца ў Гарадзенска-Занёманскай акрузе N49, на тэрыторыі якой пражывае. Апроч яго, балятуюцца Вадзім Саранчукоў з партыі БНФ, былы палітвязень Аляксандар Васільеў і старшыня гарвыканкаму Аляксандар Антоненка.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb