Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
аўторак, 02 сьнежня 2008, Менск 06:08
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
Цяпер у эфіры
Ранішні эфір
Real Audio
Windows Media
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Праграмы
/
Начная Свабода
“Начная аБЛОГа” – 12 сакавіка
12.03.2008 18:55
Севярын Квяткоўскі
Агляд беларускага сеціва
Галоўная навіна, якая абмяркоўваецца ў беларускім сеціве – сьведчаньні пацярпелых ад дзеяньняў ДАІ, апублікаваныя на сайце газэты
"Авто Бизнес Daily"
. Паводле Алены Калпаковай, Юрыя Пашкевіча і Аляксея Берасьнёва, іх, а таксама дваіх пасажыраў, адна зь якіх трохгадовая дзяўчынка, выкарысталі ў якасьці жывога шчыта, каб спыніць аўтамабіль з п'яным кіроўцам. Першапачаткова інфармацыя зьявілася ў суполцы
minsk_by
дзякуючы карыстальніку phantom4. Некаторыя зь некалькіх соцень камэнтароў:
"Даішнікі дзейнічаюць так, як ўсё кіраўніцтва краіны";
"Як звычайна мянтоў апраўдаюць, звычайных сьмяротных пашлюць. А будуць спрабаваць справядлівасьці дамагчыся – саміх пасадзяць".
Начальнік ДАІ Менску Дзьмітры Карзюк
абверг
інфармацыю пра тое, што ДАІшнікі зрабілі жывы шчыт з прыватных асобаў. Тым часам на
форумах
Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў МУС ідуць сотні запытаньняў:
"Ці ня сорамна вам пасьля вашай рэакцыі на падзею насіць форму?";
"Назавіце нумар і дату інструкцыі, якой кіраваліся міліцыянты, калі ладзілі жывы шчыт?";
"Што плянуе зрабіць МУС у зьвязку дыскрэдытацыі яго як інстытуцыі, закліканай абараняць грамадзянаў?";
"Скажыце, калі ласка, як затрымліваць злачынцаў, якія працуюць у ДАІ?".
На форумах парталу
Tut.by
абмяркоўваюць інфармацыю пра часовае адкліканьне амбасадаркі ЗША ў Беларусі Карэн Ст'юарт. Прадстаўнікі амэрыканскага боку заяўляюць, што пазыцыя Злучаных Штатаў застанецца бязь зьменаў: адно з галоўных патрабаваньняў нармалізацыі стасункаў зь Беларусьсю – вызваленьне з-за кратаў палітзьняволенага Аляксандра Казуліна. Камэнтары:
"Кепска, што Штаты ня шчыльна займаюцца гэтым пытаньнем. Калі б насамрэч захацелі націснуць, можа, сэнс і быў бы";
"Ну хто так робіць? Давайце ўсіх паслоў пашлём! Што цяпер зь візамі будзе?";
"Будзем неўзабаве ў Вэнэсуэлу як у прыгарад езьдзіць".
У сеціве зьявіўся сайт, які распавядае пра
гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі
. Апроч гістарычных артыкулаў, старонка ўтрымлівае выказваньні вядомых людзей пра БНР і Дзень Волі.
Блогер
bacіukou
зьвяртае ўвагу на тое, што
афіцыйны сайт прадстаўніцтва ААН у Беларусі
карыстаецца клясычным правапісам (тарашкевіцай).
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
“Начная аБЛОГа” – 10 сакавіка
"Начная аБЛОГа" – 6 сакавіка
“Начная аБЛОГа” – 5 сакавіка
"Начная аБЛОГа” – 4 сакавіка
“Начная аБЛОГа" – 3 сакавіка
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
“Тарзан” па-беларуску на DVD
Дружны: мітынг адбыўся нягледзячы на папярэджаньні
А.Мілінкевіча пакаралі штрафам на 700 тысяч рублёў
Справа “Яйкаквадратаў”: суд на баку МТС
CD "Адкуль наш род" Уладзімера Арлова – ужо ў кнігарнях
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Каляндар “Родны край” – дэфіцыт
Беларусы багацеюць, але не ўсе
Расея пакладзе трубу ў абход Беларусі
Беларусы ляцяць у Тайлянд
Барак Абама прызначыў Гілары Клінтан дзяржсакратаркай