Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
аўторак, 02 сьнежня 2008, Менск 07:16
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
Цяпер у эфіры
Ранішні жывы эфір
Real Audio
Windows Media
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Праграмы
/
Начная Свабода
“Начная аБЛОГа” – 28 сакавіка
28.03.2008 21:28
Севярын Квяткоўскі
Агляд беларускага сеціва
На форумах сайту
“Хартыя’97”
камэнтуюць інфармацыю пра беларуска-расейскую інтэграцыю, і ў прыватнасьці – словы расейскага палітыка Паўла Барадзіна пра магчымасьць канфэдэрацыі, калі пытаньні мяжы, мытні і коштавай палітыкі дэлегуюцца Расеі. Камэнтары:
“Мала ім Чачэніі”;
“Наконт народу сумняюся – палова там (у Расеі) корміцца”;
“Ня трэба толькі людзей пужаць цаной за газ. Вытрымаем. Вытрымлівалі беларусы і не такое. Усё гэта супрацьстаяньне паміж групоўкамі ў кіраўніцтве краіны”.
На форумах парталу
Tut.by
абмяркоўваюць заяву міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава пра тое, што ў часе акцыі да Дня Волі была затрыманая жанчына з васьмю мільёнамі рублёў. Міністар перакананы, што грошы былі прызначаныя для ўдзельнікаў маніфэстацыі. Камэнтары:
“Калі Навумаў і надалей будзе прапагандаваць гэтыя мітынгі, дык неўзабаве ўся краіна будзе хадзіць у спадзеве зарабіць”;
“Нельга па рэспубліцы з грашыма хадзіць. Калі што, дык апазыцыянэр”;
“Дадзеная навіна прызначаная, каб апраўдаць жорсткія дзеяньні (разгон дэманстрацыі)”;
“Такімі белымі ніткамі шыта. На цэлых 80 “адмарозкаў” бы хапіла”.
На форумах сайту
“Нашай Нівы”
абмяркоўваюць інфармацыю пра абраньне Аляксандра Мілінкевіча старшынём аргкамітэту ў справе падрыхтоўкі вулічнай акцыі “Чарнобыльскі шлях – 2008”. “Чарнобыльскі шлях — 2008” паслужыць далейшаму разгортваньню кампаніі па недапушчэньні будаўніцтва атамнай станцыі ў аўтарытарнай постчарнобыльскай Беларусі”, – гаворыць палітык у сваёй адозьве. Камэнтары:
“Таксама лічу, што нельга аматарам вырашаць палітычныя пытаньні з дапамогаю паліцэйскіх дручкоў даваць у рукі атамную домну – як бы ўвогуле ад яе ізноў не накрыла Эўропу”;
“Разумней стварыць грамадзянскі камітэт для незалежнай экспэртызы праекту і назіраньня за будаўніцтвам, бо, на жаль, пакуль што няма рэальнай альтэрнатывы АЭС. ...Цяпер прыйдзецца будаваць АЭС, бо каб разьвіваць тэхналёгіі – патрэбная энэргія, а кошт расейскага паліва надзвычай высокі ва ўсіх сэнсах... Лепш канструктыўныя прапановы, чым патрабаваньне забараніць”.
Сайт
generation.by
распавядае пра выступ рэктара Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту Ўладзімера Шымава на міжнароднай канфэрэнцыі ў Вене “Беларусь у Эўропе: Эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг”. Менавіта Ўладзімер Шымаў выключыў з унівэрсытэту студэнтку Тацяну Хому, калі яе абралі ў Праўленьне Саюзу нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы. У віну Тацяне паставілі тое, што яна не папрасіла дазволу ў кіраўніцтва свайго ўнівэрсытэту на паездку за межы Беларусі. Цяпер Тацяна Хома вучыцца ў адным з ВНУ Вены. На венскай канфэрэнцыі мясцовыя студэнты зладзілі акцыю пратэсту супраць прысутнасьці Ўладзімера Шымава, а беларускі дэлегат у сваю чаргу адмовіўся прызнаць сваю віну.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
Начная аБЛОГа 27 сакавіка
Начная аБЛОГа, 26 сакавіка
“Начная аБЛОГа” – 24 сакавіка
"Начная аБЛОГа" - 21 сакавіка
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
“Тарзан” па-беларуску на DVD
Дружны: мітынг адбыўся нягледзячы на папярэджаньні
А.Мілінкевіча пакаралі штрафам на 700 тысяч рублёў
Справа “Яйкаквадратаў”: суд на баку МТС
CD "Адкуль наш род" Уладзімера Арлова – ужо ў кнігарнях
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
“Захад спрабуе аслабіць беларускі рэжым знутры”
Замест навагодняга распродажу прадпрымальнікі рыхтуюць марш
На Магілёўшчыне дэмакраты зьбіраюцца змагацца з карупцыяй
Каляндар “Родны край” – дэфіцыт
Беларусы багацеюць, але не ўсе