Праграмы / Начная Свабода

"Удзел гомасэксуалістаў пажаданы толькі для апэратараў БТ"

24.04.2008 18:29

Госьці “Начной Свабоды” – адзін зь лідэраў моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" Зьміцер Дашкевіч і адміністратар беларускага парталу геяў, лесьбіянак, транссэксуалаў і бісэксуалаў gay.by Аляксандар Палуян.


Аляксей Знаткевіч: “Маё першае пытаньне да спадара Палуяна. На вашым сайце абвешчана, што ад 17 красавіка да 17 траўня ў Менску і Гомелі адбываецца месячнік супраць гамафобіі ў Беларусі. Ці не маглі б Вы коратка расказаць, якія мэты ў гэтага месячніку і што вы зьбіраецеся рабіць?”

Удзельнік дыскусіі не пажадаў публікаваць сваё фота
Аляксандар Палуян:
“Асноўнай мэтай ёсьць прыцягненьне ўвагі да праблемаў гомасэксуалістаў у Беларусі, гэта барацьба супраць маральнага, фізычнага і сымбалічнага гвалту людзей з іншай арыентацыяй, альбо людзей, якія гендэрна ідэнтыфікуюць сябе ня так, як астатнія людзі”.

Знаткевіч: “А што канкрэтна Вы спрабуеце зрабіць? Якія будуць мерапрыемствы?”

Палуян: “Гэта інфармацыйныя мерапрыемствы, якія будуць накіраваныя на прыцягненьне ўвагі ўвогуле да такой катэгорыі людзей, як гомасэксуалісты ў Беларусі. У рамках месячніка мы паспрабуем арганізаваць некалькі публічных акцый у Менску і Гомелі. Таксама пройдуць мерапрыемствы для лідэраў гэтага руху. Мы плянуем вялікую кампанію ў сродках масавай інфармацыі. Мы пачалі думаць аб гэтай праблеме, аб такіх людзях, і што сьвет ня толькі аднолькавы, што ёсьць розныя людзі, з рознымі жаданьнямі, з рознымі сьветаўяўленьнямі і рознымі поглядамі на жыцьцё.

Знаткевіч: “Сярод іншага, вашыя актывісты плянуюць далучыцца да Чарнобыльскага шляху, прычым выкарыстоўваючы гей-сымболіку, я так разумею вясёлкавыя сьцягі. У чым сэнс удзелу сэксуальных меншасьцяў у Чарнобыльскім шляху?”

Сэнс удзелу ў "Чарнобыльскім шляху" -- у гэтым няма палітычнага складніку
Палуян
: “Сэнс удзелу ў "Чарнобыльскім шляху" -- у гэтым няма палітычнага складніку, гэта проста некаторыя актывісты і некаторыя арганізацыі ў Беларусі такім чынам хочуць засьведчыць, што ім таксама не абыякавая чарнобыльская праблема, і проста хочуць зазначыць, што яны салідарныя з ахвярамі, якія былі ў Беларусі падчас Чарнобыльскай трагедыі і пасьля”.

Знаткевіч: “Пытаньне да Зьмітра Дашкевіча – наколькі для прадстаўнікоў апазыцыі, у прыватнасьці для прадстаўнікоў“Маладога фронту” пажаданы ўдзел актывістаў руху сэксуальных меншасьцяў са сваёй сымболікай у дэманстрацыях апазыцыі?”

Дашкевіч
: «Я думаю, што гэты ўдзел пажаданы толькі для апэратараў БТ, якія, як мы памятаем, на першым Кангрэсе дэмсілаў ужо ладзілі кампанію інфармацыйнага апавяшчэньня насельніцтва аб нетрадыцыйнай арыентацыі некаторых прыхільнікаў дэмакратычных сілаў. І, канечне, перакананы, што прапагандай беларускай дадзеныя людзі будуць выкарыстаныя па поўнай праграме. І разам з гэтым месячнікам па барацьбе з гамафобіяй, што датычна мяне і паплечнікаў маіх з "Маладога фронту", дык паўстае пытаньне – найперш, што такое ўвогуле гамафобія, і што ёсьць барацьба зь ёй... Барацьба з тымі, хто баіцца гомасэксуалістаў, я такіх за сваё жыцьцё ніколі не сустракаў…»

Знаткевіч: «Спадар Палуян гаварыў пра праявы гвалту супраць гомасэксуалістаў ў прыватнасьці, гвалту фізычнага найперш. Як Вы ставіцеся да гэтага?»

Дашкевіч: «Я магу ставіцца так, што самі гомасэксуалісты -- гэта ўжо ёсьць гвалт, гвалт над маральлю, над чалавечай сутнасьцю, ўвогуле над усім здаровым, што можа толькі быць у грамадзтве».

Знаткевіч: «То бок, Вы ўхваляеце гвалт супраць гомасэксуалістаў?»

Дашкевіч: “Я лічу гомасэксуалістаў гвалтам”.

Знаткевіч: “Прадстаўнікі ўлады кажуць, што апазыцыя спрабуе палітызаваць Чарнобыль. Чаму, да прыкладу прадстаўнікі "Маладога Фронту" ці Аб'яднанай грамадзянскай партыі, могуць прыйсьці на Чарнобыльскі шлях са сваімі сьцягамі, а актывісты руху сэксуальных меншасьцяў – не?”

Дашкевіч: “Яны няхай ходзяць, дзе хочуць, дарагія сябры, і не “Малады фронт”, і не Аб'яднаная грамадзянская партыя далі ім такое права выбару. Але Госпад Бог даў ім права выбару праслаўляць альбо мараль і Божыя законы альбо праслаўляць сатану. Таму што ў пасланьні Паўла напісана, што людзі не імкнуліся ўславіць Госпада, і таму Госпад аддаў іх ганебным жарсьцям, каб паганілі целы адзін аднаго. І мы маем, што маем. Калі чалавек, не праслаўляе Божыя законы і не адпавядае ім сваімі думкамі і ўчынкамі, ён праслаўляе сатану. І гэта выбар гэтых людзей. Ні я, ні хто-небудзь іншы гвалтам забараніць ім рабіць гэта ня можам, але я напрыклад выказваю сваё стаўленьне да гэтага”.

Знаткевіч: “Пытаньне да спадара Палуяна. Як бы Вы пракамэнтавалі меркаваньне, што Вы сваім гомасэксуальным выбарам праслаўляеце сатану, становіцеся на бок сатанізму?”

Перад сьмерцю Хрыстос сказаў, што я паміраю за грахі ўсіх людзей, і ён не дзяліў людзей на колеры, на сэксуальныя меншасьці
Палуян:
“Я не магу сказаць, што гэта сатанізм, таму што калі зьвяртацца да Бібліі, то перад сьмерцю Хрыстос сказаў, што я паміраю за грахі ўсіх людзей, і ён не дзяліў людзей на колеры, на сэксуальныя меншасьці, на іншых. Ён памёр за ўсіх, за грахі ўсіх людзей. І таму гаварыць пра тое, што гомасэксуалізм гэта грэх, і што гомасэксуалісты гэта хворыя людзі -- гэта не зусім будзе праўдай. Сувязь Бібліі з арыентацыяй – гэта не зусім тое пытаньне, якое можа быць”.

Знаткевіч: “Нашая карэспандэнтка запыталася ў людзей на менскіх вуліцах, ці чулі яны пра месячнік супраць гамафобіі і як яны ставяцца да такой зьявы 



Палуян: “Як мы бачым, ёсьць розныя меркаваньні наконт меншасьцяў, нехта падтрымлівае, нехта зьяўляецца гамафобам, нехта ўвогуле нічога ня ведае. І ў гэтым самая вялікая праблема, таму што, хто бачыў такіх людзей, бачыць, як яны жывуць, што яны такія ж самыя, як і ўсе іншыя, той не бачыць ніякіх праблемы ў гэтых людзях. Яны такія, як і ўсе іншыя. Той, хто нічога ня чуў пра гэтых людзей, не ведае, як яны жывуць, той ніяк не ставіцца да гэтых людзей, альбо зьяўляецца гамафобам, хаця я мяркую, што людзі, якія кажуць, што яны гамафобы, не заўсёды разумеюць гэтыя словы, што яны значаць”.

Дашкевіч: “Апытаньне “Радыё Свабода” яшчэ раз дэманструе тое, што гэтую праблему нельга разглядаць у адрыве ад агульнай духовай дэградацыі народу. Гэтая праблема зьяўляецца адной з прычынаў духовай дэградацыі. Там некаторыя дзяўчыначкі гавораць пра тое, што хлопцы любяць адзін аднаго, і гэта нармальна, але я паглядзеў бы на гэтую дзяўчынку, калі б яе сын, даросшы да 18 гадоў, лёг бы ў ложак з такім жа 18-цігадовым. Я думаю, што яна б ужо зусім па-іншаму гаварыла. Таму агульна я ўспрымаю гэтую праблему, як праблему духоўнай дэградацыі, і менавіта ў закладаньні маральных падмуркаў у грамадзтва з самага дзяцінства ёсьць адзін з самых асноўных момантаў яе вырашэньня. Словы пра тое, што Госпад аддаў жыцьцё за усіх, ёсьць ісьцінай, Госпад аддаў жыцьцё і за забойцаў таксама, і за пэдафілаў, і за заафілаў. Але тут зноў жа, кожны чалавек, усьвядомеўшы свой грэх, мусіць пакаяцца, і толькі тады кроў Хрыста пачынае дзейнічаць і яго ачышчаць, а калі ён кожны дзень займаецца гомасэксуалізмам і яшчэ чым заўгодна, мне нават проста шкада, што людзі знаходзяць у сабе сілы і ўжо да такой сілы даходзіць маральная пачварнасьць у іхніх душах, што яны яшчэ знаходзяць словы і думкі, каб прыкрывацца крывёй Ісуса Хрыста. Будзьце перакананыя, што за гэта Вы панясеце страшнейшую кару”.

Знаткевіч: “Вы чулі, што Зьміцер вельмі крытычна выказваўся пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Тым ня меней, у якой ступені актывісты гей-руху гатовыя змагацца разам з прадстаўнікамі апазыцыі за агульныя палітычныя правы ў сёньняшніх умовах, і ці вы маглі б знайсьці сфэры, дзе вы маглі б супрацоўнічаць з такой арганізацыяй, як “Малады фронт”, напрыклад?”

Я не зьвязваю cваё жыцьцё з палітычнымі падзеямі ў краіне
Палуян:
“Па-першае, магу сказаць не ад імя ўсіх прадстаўнікоў, а сваё меркаваньне. Я не зьвязваю cваё жыцьцё з палітычнымі падзеямі ў краіне, я сачу за тым, што адбываецца ў краіне. Але не магу прыняць тую ці іншую пазыцыю, якія склаліся цяпер у Беларусі. Наконт улады ёсьць свае мінусы і свае плюсы. Наконт апазыцыі ёсьць такая ж сытуацыя, ёсьць таксама плюсы, і ёсьць мінусы. І чуючы тыя словы, якія кажа Зьміцер, напрыклад, то цяжка казаць аб супрацоўніцтве. Ёсьць у "Маладым фронце" сябра Наста Палажанка, якая добра ставіцца да гомасэксуалістаў, нават слушней сказаць, да гомасэксуалаў. Яна зьяўляецца сябрам Ініцыятывы беларускіх геяў. Але ж “Малады фронт” пра гэта ніколі ня кажа. Ёсьць іншыя моладзевыя апазыцыйныя арганізацыі, якія маюць нейкія напрамкі дзейнасьці з намі, і мы спрабуем супрацоўнічаць з гэтымі арганізацыямі, наладзіць нейкі кантакт з гэтымі людзьмі, якія разумеюць, што людзі, нягледзячы на іх сэксуальныя жаданьні і сэксуальнае жыцьцё, зьяўляюцца грамадзянамі той жа самай краіны. І ім таксама вельмі цяжка глядзець на тое, што адбываецца ў краіне, на тое, што адбываецца з апазыцыяй. Сказаць, што працаваць разам мы будзем, я не магу так сказаць. Сказаць, што мы будзем працаваць супраць адзін аднаго, таксама не магу сказаць. Знайсьці нейкі кансэнсус у гэтых пытаньнях, ці нейкіх пытаньнях, напрыклад, у барацьбе за свабоду, пра якую кажуць апазыцыйныя арганізацыі, якія маюць напрамак на Эўропу, якая зьяўляецца свабодным месцам у сьвеце, якая абараняе правы чалавека, якая абараняе дэмакратыю. Але ў Беларусі, у апазыцыі, гэта маё меркаваньне, падкрэсьліваю, у пытаньні гомасэксуалаў мы ня маем адказаў у бок свабоды і дэмакратыі”.

Знаткевіч: Зьміцер, Вы крытычна выказваліся пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, тым ня менш, калі нехта з прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў прыйдзе да прадстаўнікоў “Маладога фронту” і скажа, што мы гатовыя супрацоўнічаць у нейкай сфэры, не зьвязанай наўпрост, не далучыцца да арганізацыі, а ў вырашэньні нейкіх праблемаў сучаснай Беларусі? Вы гатовыя да такога супрацоўніцтва? Ці Вы з такімі людзьмі працаваць ня будзеце?”

Мы хутчэй аб'яднаемся з БРСМам.

 
Дашкевіч:
“Адразу я хацеў бы зазначыць, што мой суразмоўца займаецца яскраваю брахнёй. Наста Палажанка -- мая добрая сяброўка, паплечніца, і сёньня, калі мяне запрашалі на гэтую перадачу, яны была побач са мной, і яе так жа як і мяне ванітуе ад гэтага вырадзтва. І я бы папрасіў Радыё Свабода ўзяць камэнтар непасрэдна ў Насты. Што датычна Вашага пытаньня, то магу сказаць, што для нас ня ёсьць галоўнай праблемай праблема Лукашэнкі, але існуе галоўная праблема -- гэта дэградацыя беларускага народу. І таму мы ў сваёй дзейнасьці хутчэй аб'яднаемся з БРСМам, чым з нейкімі адзінкавымі прадстаўнікамі руху гомасэксуалістаў.”

Радыё Свабода зьвярнулася таксама па камэнтар да Насты Палажанкі.

Наста Палажанка:
“Я проста ў шоку ад інформацыі, якую мне перадаў  Зьміцер. Магу сказаць, што ў мяне няма ніводнага знаёмага, так скажам, нетрадыцыйнай арыентацыі, каб сказаць мякка. Ніводнага, таму мне цікава, якім чынам я трапіла ў нейкі рух. Я проста шакаваная.
 
Я ніколі ня думала наконт гэтага пытаньня. Я зьяўляюся намесьніцай старшыні “Маладога фронту”. Гэта рух, які заснаваны на хрысьціянскіх каштоўнасьцях . Гэта ня толькі нейкая мараль, для мяне гэта ёсьць сутнасьцю майго жыцьця Таму магу сказаць, што такіх людзей мне шкада. І я сыходзячы са сваіх хрысьціянскіх прынцыпаў не магу казаць пра нейкае насільле да іх, ня дай Божа, ці нейкую агрэсію. Але гэтых людзей мне шкада. Я не магу сказаць пра тое, што гэта хвароба ці мода. Я спадзяюся, што кожны з іх пройдзе нейкі шлях, шлях выпрабаваньняў. І веру, што большасьць з тых людзей дойдуць да таго, дзеля чаго яны нарадзіліся на гэтым сьвеце. Паводле біблейскай маралі гэты вялікі грэх. Я спадзяюся, што да большасьць зь іх гэта з часам дойдзе”.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 70)
Імя:: Dzianis
24.04.2008 20:15

kali veryc`tamu sto kazha sp. Dashkevich, to u Maladoga Frontu n`jama nijakaj buduchyni. Sp. Dashkevich, z takoj pazicyjaj Vy nikoli ne budzece pryznany ù ab`jadnanaj Eùrope. Brydka bylo chytac` Vashyja slovy.


Імя:: 18
24.04.2008 20:25

Христианское лицемерие во всей красе! При всем уважении к делу МФ, противно читать эти дремучие предрассудки. Это не деградация, это - средневековая инквизиция. Неуважение, высокомерие прикрытое болтовней о морали. Покайтесь, грешники, вся ваша злоба вам зачтется. Не судите и не судимы будете.


Імя:: Алег Горад:: Мінск
24.04.2008 20:31

Цікавая спрэчка! Ніколі і нідзе вы не знойдзіце у Бібліі размову аб тым, што каханне дзвюх асоб аднолькавага полу - грэх. У Бібліі абвінавачваюцца тыя, хто без разбору "разжигались похотью друг на друга". "Малады фронт" імкнецца да агульна чалавечых і еўрапейскіх каштоўнасцей толькі перад Захадам, а ў сябе ў краіне дыктатуру гатовы ўвесці горш за лукашэнкаўскую. Як спадар Дашкевіч можа праслаўляць Божыя законы, калі ў яго самаго столькі маральнага гвалту да гэтых людзей. Да і агрэсіўная ўнутранняя гамафобія спадара Дашкевіча –матэрыял псіхолага. “Не судзі, да не судзім будзеш”.


Імя:: pb82 Горад:: Salihorsk
24.04.2008 20:48

Źmitru respect!


Імя:: Jörgen
24.04.2008 21:04

Kali sexmajnshinstva vistypajc razam z apazicijai , to geta tolki padarve repytaciu di pavagy y naselnictva. Belarysi kanservaciyni, tamy bolshasc tago ne paime!Y nekatorim sense myltikyltyrnaja, talerantnaja madel zahada ne mozha bic yzhita y sennishnih abstavinah .


Імя:: Jörgen
24.04.2008 21:13

darechi slovi Zmicera di Nasti sapraydnija slovi chriscianskai moladzi, toe zh samae vi mozhace pachyc i ad chriscianskai moladzi na zahade.Y getim sense jani nicim ne adroznivaucca. I nelga tyt pisac pra dvylicca perad zahadam!!!


Імя:: Глада Горад:: Прага
24.04.2008 22:15

мя:: Алег Горад:: Мінск
24.04.2008 20:31
Цікавая спрэчка! Ніколі і нідзе вы не знойдзіце у Бібліі размову аб тым, што каханне дзвюх асоб аднолькавага полу - грэх.
=========================
Для бібліі гэта нецікавая тэма, бо больш увагі ў гэтай кнізе надаецца духоўнаму, чым матэрыяльнаму.


Імя:: Алеся
24.04.2008 22:19

Жахі! З такой нецярпімасьцю да "іншадумства" Зьміцер далёка пойдзе. Лука вунь таксама ня любіць апазыцыянэраў і называе іх шалудзівымі ды адмарозкамі. І гэты сабе дазваляе недазваляльнае культурнаму чалавеку. Паказушная хрысьціянскасьць. Не дай Божа такіх людзей ва ўладзе!


Імя:: просты чалавек Горад:: менск
24.04.2008 22:34

усё верна. я згодна з маладафронтаўцамі. ГЕЙ парады ў маёй любай сталіцы - гэта занадта. Я такой краіны не хачу. І каб мае дзеці бачылі гэты бруд - таксама. А вы тут развялі дыскусіі... Што можна яшчэ чакаць ад лідараў моладзевага хрысціянскага руху. І Радыё Свабода, мне падаецца, зрабіла неслушны крок, бо разводзіць тут спрэчкі і скандалы далёка не на важную, але на вельмі непрыемную, антымаральную тэму. І няма тут ніякага паказушнага хрысціянства. проста закранулі за жывое людзей. Брыдка было чытаць. Таму задумайцеся лепш кожны перад тым як крытыкаваць МФ. Ці далі б вы згоду на такія "нетрадыцыйныя" адносіны свайго сваяка, каханнага (ую) ці вашых дзяцей? маці ці таты? А? А тое крычаць усе могуць... і няма тут барацьбы з іншадумствам, а ёсць барацьба за духовае адражэнне краіны! І няхай яны там перамогуць..


Імя:: Вольга
24.04.2008 22:54

Не вельмі прыгожа атрымалася. Аўтар матэрыялу не здолеў застацца аб'ектыўным 1. У загаловак вынесеныя словы, якія адразу паказваюць стаўленне да гамасэксуалістаў. Наколькі памятаю загаловак - галоўна тэма тэксту.
2. Аўтар пакінуў словы Палуяна без адказу. Чалавека ўлічылі ў хлусні, і не далі яму сказаць, чаму ён так сказаў...
У словах Зміцера мяне больш за ўсё ўразілі словы пра тое, што гомасэксуалізм - найвялікшая праблема беларускага грамадства ;-) *уздыхнула* Я вам сходу выкажу сотні значна больш вялікіх праблемаў, чым гомасэксуалізм... хех... дзесь перад ёй будзе стаяць гамафобія :-) А калі сур'ёзна дык што МФ змагаецца з дэградацыяй і гомасэксуалізмам?
У рэшце я не ведаю што прынясе ўдзел у ЧШ сэксуальных меньшасцяў, але я не лічу магчымым камусьці забараняць прымаць у ім ўдзел. Калі вы хочаце дасягнуць свабоды, то не заціскайце сабе ў межы, і не абмяжоўвайце іншых.


Імя:: Youhan Горад:: Berlin
24.04.2008 23:27

Darechi apazicia pacazala scau pisiciu. Gledjyachi na slovi Zmitera pachinau razumec, shto apazicii na Belarusi uvogule ne isnue. A kali isnue, to geta nezdarovija ludzi, gomaseksuali u getay sprechci vijgrali. I ja lichu chto apazii treba peragledzic pogljadi na zicce, na ludzey i na svae dzejanni. A Aljaksandru - sprabuite, magchima neshta i atrimaecca, nyagledzjaci chto i ulada i apazicija suprac vas.

Jakaya Europa, svaboda i demakratiya dzelya belaruskaj apazicii?!


Імя:: андрусь Горад:: гомель
25.04.2008 00:02

У гэтага пытання шмат бакоў, але зусім ня варта звязваць інтымныя рэчы з палітыкай.Само імкненне ісці на чарнобыльскую гадавіну з піярам сваёй сэксуальнай арыентацыі(якой бы яна не была)зусім не вяжыцца з фарматам мерапрыемства. Гэтыя інтымныя падрабязнасці і ганарлівасць уласнымі сэксуальнымі асаблівасцямі не павінны мець месца!Таму імкненне меншасці не зразумелае: калі ёсць жаданне грамадзянскага ўчынку-рабі яго, а пры чым тут "з кім ты сьпіш"? Гэта простае безкультур'е асобных людзей! З іншага боку шмат геяў-таленавітыя і адораныя Богам людзі, якія ні чым не горшыя за многіх натуралаў-палітыкаў. А, што тычыць ваяўнічага настрою "арлоў" з МФ, то яны са сваёй заскарузлай і бяздарнай палітыкай не далёка адышлі ад узроўню БРСМ, што і пацьвердзіў Дашкевіч, які аб'яднаецца лепш з функцыянэрам-БРСМаўцам, чым з геем-патрыётам, якіх шмат.Таму асабіста для мяне ні Дашкевіч ні Палажанка ні іншыя "пакутнікі-радыкалы", якія ўпэненыя, што іхныя вусны выпраменьваюць "ісціну", а не звычайны фашызм, не з'яўляюцца аўтарытэтамі ў пытаннях хрысціянскае маралі, бо самі яе не сімвалізуюць ні ў якім сэнсе.І аказваецца для МФ важная не ідэя свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, а ёсць мэта-чыстка грамады ад "сумнеўных",на іх думку, элементаў, якімі для іх ёсць геі. У такім выпадку 100 супраць аднаго, што пасля прыходу іх да ўлады першай ноччу будзе "ноч доўгіх кінжалаў", а не яднання нацыі вакол галоўнай ідэі-Беларускай дзяржавы!!! Жыве Беларусь! і хай жывуць беларусы, у тым ліку і нетрадыцыйнай арыентацыі!!!


Імя:: Jörgen Горад:: Berlin
25.04.2008 00:07

To Youhan
A ci tolka dlaj apazicii? Dlaj ysih yvogyle.Darachi , praschy prabachemmaj y redakcii, zhivy taksama y Berline - shykau belarusay.Kali esc zhadanne mozhace adkazac: fedarovich@gmail.com


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
25.04.2008 00:17

Годзе паліваці чалавека брудам,можа ён не так выказаўся.Добра разважаці седзячы за кампутарам ва ўтульнай хаце або кватэры.Цікава што рабілі б вы каб прайшлі праз усё тое што Зьміцер ды што б казалі?


Імя:: Арчы Горад:: Менск
25.04.2008 00:38

Поўнасьцю падтрымліваю Зьмітра! Ня можа быць мейсца такім пэрсонам на Роднай Беларусі! Гэта памылка ў генетычным кодзе, якую немагчыма выправіць! Не дапусьцім, каб яны ўплывалі на фармаваньне асобы нашых дзетак! А хочуць удзельнічаць у мерапрыемстве- калі ласка, толькі без паказухі, сымболікі ды інш. прапаганды нездаровага ладу жыцьця!


Імя:: Вячаслаў Горад:: Гародня
25.04.2008 00:56

Божа мой, якое шчасце, што я не пайшоў на паваду ў гэтых апазіцыйных вярбоўшчыкаў! Сапраўды, такія шчырыя намеры, каб Беларусь жыла добра, а што вы зрабілі для таго? Нічога, толькі паразбівалі шкло ў аўтобусах на сваіх парадах. А тут па артыкуле можна зразумець, што ва ўсіх вашых няўдачах вінаваты гомасэксуалы??? Не смяшыце, апазіцыя адсталая, далёка адсталая, зарабляе толькі сабе на "від на жыхарства" ў ЗША, а трацяць ад гэтага людзі, якія апантныя ідэяй аб лепшай будучыні Беларусі. Дык перарабіўшы Вашыя ж словы, сп. Дашкевіч, адкажу, што лепш я далучуся да Лукашэнкі, чым звяжуся з апазіцыяй. І я думаю, што пасля такога стаўлення да гомасэксуалаў, як да немалой часкі грамадства, шмат хто падпішацца пад маімі словамі. Сорам Вам і Вашй апазіцыі! Яна ўжо не наша.


Імя:: Svenko Горад:: Варшава
25.04.2008 01:04

Единственная деградация с которой мы тут имеем дело, это деградация Молодого Фронта.
Еще в мою бытность в Минске там прямо на заседаниях на задних рядах пили пиво, теперь уже наверное водку...
С такими убеждениями г-ну Дашкевичу можно не надеяться на интеграцию в Европу ни на миллиметр. Своими высказываниями он превращает репутацию своей организации в полное го@но.
И кстати, хотите вы или нет, но гомосексуалы есть и в МФ тоже, как и везде!


Імя:: Сьцяпан Горад:: Магілёў
25.04.2008 01:27

Дашкевічава хрысьціянства выглядае што не ўключае ў сабе паняцьце любові. Ён падмяняе зьмест Эвангельля абсалютызацыяй маральных нормаў патрыярхальнага перад–мадэрнага грамадзтва пратэстанцкага кшталту. Дзякуй Богу, што ім не бачыць улады на Беларусі.


Імя:: Dzianis Горад:: Berlin
25.04.2008 01:42

To Jörgen
Shmat gadoù zhyvu ù Njamechchyne, nikoli nja chuù i nja bachyù takuju chrysc. moladzi, jakaja b takuju brydkasc`raspavjadala, jak Dashkevich.
Ne kazhyce glupstva kalilaska


Імя:: ПД
25.04.2008 02:13

Перад сьмерцю Хрыстос сказаў, што я паміраю за грахі ўсіх людзей.

Сапраўды, Хрыстос памёр на крыжы і за тых, што славяць сатану. Вам ад гэтага лягчэй, спадары станісты?

Камэнтары 1-20 (з 70)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks