Праграмы / Экспэртыза Свабоды

“Чарнобыльскі шлях" – правал альбо посьпех?

26.04.2008 21:32

Як можна ацаніць сёньняшні Чарнобыльскі шлях?


Адзін з удзельнікаў нашай перадачы, журналіст Віктар Марціновіч, лічыць гэту акцыю правальнай, іншы, палітоляг Алесь Лагвінец, здавальняючай. Адзін называе ідэю збору подпісаў супраць АЭС шляхам у нікуды, іншы – неабходнасьцю.

Цыганкоў: “Як можна ў цэлым ацаніць “Чарнобыльскі шлях?” З аднаго баку, акцыя прайшло спакойна, зь іншага – колькасьць удзельнікаў зусім не адпавядае значэньню “Чарнобыльскага Шляху”, які праходзіць штогод і традыцыйна становіцца адной з найважнейшых акцыяў апазыцыі?”

Самы правальны “Чарнобыльскі шлях” за ягоную гісторыю?

Лагвінец: “Я лічу, што акцыя была праведзена здавальняюча. Можна пералічыць шэраг чыньнікаў, якія паўплывалі не тое, што яна не было такой шматлікай, якой хацелася б чакаць. Гэта і запалохваньні, і сілавая рэакцыя ўладаў на сьвяткаваньне 25 сакавіка, і прэвэнтыўныя затрыманьні друкаванай літаратуры (падкрэсьлю, ня ўсёй, як перадавалася ў прэсе, а толькі часткі), і цёплае надвор’е, і сёньняшні перадвелікодны дзень. Але ў кожным разе, такія акцыя варта праводзіць, да таго часу, пакуль будзе існаваць колькасьць людзей, якія хочуць удзельнічаць у гэтых акцыях, выказваць сваю грамадзкую пазыцыю. Новым аспэктам “Чарнобыльскага шляху” стаў яго антыядзерны, анты-АЭС аспэкт”.

Марціновіч: “На маю думку, гэта самая правальная акцыя апазыцыі сёлета, і самы правальны “Чарнобыльскі шлях” за ягоную гісторыю. “Шлях” зьяўляецца брэндам, і рабіць зь ім тое, што было зроблена ў гэтым годзе – немагчыма і нельга. Можна колькі заўгодна казаць па запалохваньні, ці пра Вялікдзень, – але гэта сьмешна. Бо запалохваньні і надвор’е (добрае ці дрэннае), – гэта ёсьць кожны год. Але ніколі не было такой сьмешнай колькасьці ўдзельнікаў.

Я лічу, што акцыя павалілася не з-за зьнешніх чыньнікаў, а з-за ўнутраных, якія характарызуюць цяпер апазыцыю. Не было праведзена аніякай інфармацыйнай кампаніі, тыя вельмі нешматлікія ўлёткі, што былі ўсё ж зроблены, былі сканфіскаваныя – што таксама зьяўляецца вынікам дрэннай працы.

Было прынята проста ідыёцкае рашэньне з нагоды маршруту. Той маршрут, якім мы ўсе сёньня прайшліся – гэта здрада тых людзей, якія трапілі на нары. Тое, што арганізатары бегалі з мэгафонам і прасілі людзей заставацца на ходніках – гэта вельмі прыкры для мяне факт. Бо задача арганізатараў – вывесьці людзей і зрабіць пратэст відочным, бачным. Яны ж рабілі ўсё, каб зрабіць гэты пратэст ня бачным, а нешматлікім, прычэсаным і “канструктыўным”.

“Наша грамадзтва не гатова пратэставаць”

Лагвінец: “Давайце казаць пра канкрэтныя рэчы і глядзець адэкватна на сытуацыю ў краіне. Сёньня нашае грамадзтва, нават калі яно ў бальшыні супраць будаўніцтва АЭС, нават калі ўсьведамляе тыя пагрозы, якія нясе сёньняшняя палітыка да наступстваў аварыі на ЧАЭС – яно не гатовае пратэставаць. Можа, канешне, павялічыць (але ня вельмі істотна) колькасьць удзельнікаў акцыі пратэсту больш інтэнсіўная інфармацыйная кампанія – але не настолькі шмат, як хацелася б.

Відавочна, колькасьць людзей, што сёньня прыйшлі на акцыю, пакідае жадаць лепшага. Але даваць такія агульныя ацэнкі і казаць, што сёньняшняя акцыя правальная і адрозьніваецца ад іншых, якія рыхтаваліся дэмакратычнымі сіламі – то гэта самае меншае перабольшваньне.

Што да маршруту, то ён вызначаўся большасьцю ў аргкамітэту. Хацелася, каб удзельнікі акцыі не патрапілі пад дручкі АМОНу, тым больш што гэта акцыя смутку і жалобы, якая мусіць ушанаваць памяць тых людзей, якія загінулі і пацярпелі ад наступстваў Чарнобылю.

Я сам паходжу з Чарнобыльскага рэгіёну і разумею, што людзі, напрыклад, з маёй вёскі (якая ў 50-ці кілямэтрах ад станцыі, я сам перажыў эвакуацыю і цудоўна ўсё ведаю), нават усьведамляючы наступствы аварыі, неабавязкова гатовыя пратэставаць і проста ўвесь час пра гэта памятаць. Бо людзі звычайна чакаюць лепшага і хочуць думаць пра нешта сьветлае, а не пра трагічнасьць сытуацыі”.

Ці аб’яднае апазыцыю збор подпісаў супраць АЭС?

Цыганкоў: “Выступаючы на мітынгу каля Акадэміі Навук, Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што рух “За свабоду” пачынае кампанію збору подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Вядома, аднак, што нават сярод апазыцыі няма еднасьці ў гэтым пытаньні – некаторыя даволі вядомыя асобы лічаць, што АЭС неабходна. Наколькі для апазыцыя гэта паліталягічна слушная, выйгрышная тэма – уздымаць насельніцтва супраць будаўніцтва АЭС?”

Марціновіч: “Як вы ўжо адзначылі, гэтая тэма для апазыцыі ня ёсьць кансалідуючай, адназначнай тэмай. А цяпер у апазыцыі такая сытуацыя, што кансалідацыя вельмі патрэбна, і любая новая ініцыятыва не павінна разьядноўваць.

Але і чыньнікі дасягненьня гэтай мэты ня есьць відавочнымі. “Збор подпісаў” – гэтыя словы я чую ўжо столькі гадоў. Калі нейкая партыя заяўляе пра кампанію збору подпісаў, то я думаю, што ня будзе зроблена нічога. Збор подпісаў у нашых прававых і юрыдычных умовах – гэта шлях у нікуды. Калі ты хочаш дамагчыся чагосьці, трэба ісьці на вуліцу. Успомнім сытуацыю з жыхарамі вуліцы Карла Маркса, якіх хацелі перасяліць. Яны выйшлі на вуліцы, дамагліся таго, што іхні голас быў пачуты. Яны рабілі гэта па пэўных правілах, але дамагліся свайго.

Збор подпісаў – гэта мэханізм, які працуе ў дэмакратычных краінах, дзе ёсьць удзел нізавых актывістаў у публічнай палітыкі. У нас няма публічнай палітыкі, у нас не магчыма ўнесьці у Палату прадстаўнікоў, пад якім проста сабраныя подпісы. Таму і мэта і шлях яе дасягненьня зьяўляюцца вельмі спрэчнымі для мяне”.

Лагвінец: “Калі паслухаць спадара Марціновіча, то вынікае, што пакуль у нас няма публічнай палітыкі, то ўвогуле нічога ня варта рабіць, нейкім чынам узьдзейнічаць не рэжым. Мы адстойваем беларускія нацыянальныя інтарэсы і лічым, што будаўніцтва АЭС вельмі шкодзіць нашых нацыянальным інтарэсам. Гэта фатальнае рашэньне для нашай незалежнасьці. Бо Беларусь пры прыняцьця рашэньняў сёньняшнім рэжымам заганяецца ў яшчэ большую залежнасьць ад Расі. Ня кажучы ўжо пра тую пагрозу, якую нясе ў сябе ядзерная энэргетыка.

Адна з задачаў збору подпісаў – гэта таксама інфармаваньне грамадзянаў пра нашу пазыцыю і пра тое, якім чынам мы можам узьдзейнічаць на ўлады. Відавочна, што няма адзіна правільнай і дасканалай формы змаганьня з аўтарытарным рэжымам. Але тыя 50 тысяч сабраных подпісаў у падтрымку патрабаваньняў вернікаў – яны сталіся элемэнтам грамадзянскай кампаніі, і за іх штрафуюць людзей, і ўлада адчувае, што яны аб’ядналі пэўную грамаду. І тут трэба працягваць дзейнічаць, абараняючы правы вернікаў.

Вяртаючыся да пытаньня будаўніцтва АЭС. Узьвядзеньне АЭС, нават калі яно нібыта адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам, немагчымае ва ўмовах сёньняшняга дыктатарскага рэжыму, калі няма ніякай транспарэнтнасьці, калі грамадзтва ня мае доступу да інфармацыі. Мяркую, што калі ўлада вызначыцца з месцам пабудова, то ня варта доўга чакаць, калі там узьнікнуць нейкія акцыі пратэсту”.

Марціновіч: “Я не кажу пра тое, што ня трэба рабіць нічога. Я кажу пра тое, што апазыцыі трэба працаваць эфэктыўна. Відавочна, што збор подпісаў не зьяўляецца эфэктыўным сродкам…”

Лагвінец: “Не відавочна, прабачце”.

Марціновіч: “Мне відавочна. Бо не было ніводнай апазыцыйнай ініцыятывы, якая скончылася посьпехам, калі яна ішла шляхам збору подпісаў.

Адзіным эфэктыўным мэханізмам дасягненьня сваіх мэтаў у такім грамадзтве як Беларусь зьяўляецца толькі вуліца. Прадпрымальнікам удалося дасягнуць прынамсі таго, што пра іх загаварылі. Тое, што сёньня адбылося – гэта быў вельмі ціхі і нябачны пратэст. Пратэст ня можа быць нябачным”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-17 (з 17)
Імя:: vartaunik Горад:: Mensk
26.04.2008 22:39

Усё, што яны робяць - гэта адпрацоўваюць сваю грантаўскую пайку, канчаткова зганьбiўшы i абас(...)шы вулiчны супрацiў.


Імя:: Сотнiк
27.04.2008 01:31

Поўная згода з Марцiновiчам.
Нездарма ж Мiлiнкевiч зьбег з таго, што сам i "арганiзаваў".


Імя:: Віталь
28.04.2008 20:10

А не казаў, што ўсё марна?!


Імя:: Яўген Горад:: Менск
28.04.2008 20:22

Мілінкевіч знайшоў свае месца.у яго усе атрымліваецца.кожны павінен рабіць сваі справы.вы што робіце??чаму у вас няма "грантаўскай пайкі"чаму б вам не арганізаваць штосьці?хопіць бруд ліць!


Імя:: Дуглас Горад:: /Минск
28.04.2008 20:52

Согласен с Мартиновичем. Нынешняя оппозиция в стадии распада.Чернобыльский шлях это подтвердил.


Імя:: feo Горад:: Minsk
28.04.2008 21:39

vartaunik,Сотник да Дуглас. А сами то вы где были в момент проведения Чарнобыльскага Шляха? Наверно, по задворкам в автозаках?
Но радиактивное облако, при аварии на новой АЭС, опустится и на ваши головы и на ваших родных... И чавканье у корыта Лукашенко и гавканье на оппозицию вам тогда не поможет...


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
28.04.2008 23:13

Імя:: feo Горад:: Minsk 28.04.2008 21:39 vartaunik,Сотник да Дуглас. А сами то вы где были в момент проведения Чарнобыльскага Шляха? Наверно, по задворкам в автозаках?
Но радиактивное облако, при аварии на новой АЭС, опустится и на ваши головы и на ваших родных... И чавканье у корыта Лукашенко и гавканье на оппозицию вам тогда не поможет...

Вас оскорблять нас за иную точку зрения демократы научили? И с чего Вы решили,что например я был в автозаках? Я лично отдыхал дома. Это мое принципиальное решение:ни в коем случае не поддерживать своим присутствием многолетних политических имитаторов и банкротов типа Лебедько,Вячорка,Барщевский,Статкевич.
Судя по всему таких как я в Минске большинство.:))) Появятся иные лидеры в оппозиции- я подумаю. А к этим банкротам вы меня не заманите ни под каким соусом. Хватит, надоело.


Імя:: feo Горад:: Мinsk
28.04.2008 23:37

Дуглас. А по моему, вы обычный обыватель и трус. Вы из того молчаливо-равнодушного большинства, порой агрессивного, с молчаливого согласияи бездействия которых, и творится этот беспредел власти... Так, что можешь и дальше сидеть на своей кухне, виноватить оппозицию и ждать свободы и справедливости, когда вам принесут их на голубой каемочке, те, кто выходит постоянно на протестные акции, и те, которых вы назвали...


Імя:: smb
28.04.2008 23:42

+1 Виктору Мартиновчиу


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
29.04.2008 13:23

В слове обыватель (бюргер) нет ничего предосудительного. А в остальном Вы просто не воспитаны.ИМХО.


Імя:: Сяргей
29.04.2008 14:51

Спадар Дуглас мае сваю рацыю. Складана вiнавацiць тых, хто застауся дома. Iсцi на мiтынг з пагрозай трапiць у мiлiцыю, а то й быць збiтым - дзеля чаго i каго?

Гэтыя апазiцыянеры даверу ня выклiкаюць. Нi воднага разумнага чалавека. Проста рэальна не магу уявiць, што было б калi б яны уладу узялi?

Лукашэнка для Беларусi - вельмi дрэнна. Але ня бачна апазiцыйнага палiтыка з прынцыпамi i мэтай дабiцца улады - толькi такi можа павесцi за сабой.


Імя:: feo Горад:: Minsk
29.04.2008 15:45

Дуглас. Как я посмотрю, вы сторонник методы лукашистов: воспитанность- это лизание всех органов власти и охаивание бесправной оппозиции... Не мерзковато ли это, любезный?


Імя:: Віталь
29.04.2008 21:06

Годзе ўжо спрачацца. Усялякай апазыцыі ўжо даўно хана.


Імя:: feo Горад:: Minsk
29.04.2008 21:11

Сергей. Не слишком ли вы категоричны? Вы, типичный белорус. Все ждете манны небесной от кого-то, да лидеров, за которыми вы обязательно пойдете, а эти, которые есть,неумные и не вызывающие доверия... Хотя их "прессует" и "мочит" власть по полной программе... Не лицемерте уж хоть... Никуда вы не пойдете, а будете и дальше сидеть дома и прятать там свое трусливое существо... Да еще с риторическими вопросами: для кого? и для чего? И также будете хаить и новых лидеров оппозиции,как и этих... Это ж безопасно, а за действия, за выход на оппозиционные акции, можно получить дубинкой и попасть за решетку..., тем более, что судов независимых при лукашизме нет.. І вы, сапраўды, маеце разам з Дугласам гэтую абыякаваю, халуйскую рацыю...


Імя:: Сяргей
30.04.2008 11:58

Усё так. Я спачуваю усiм, хто ходзiць на мiтынгi, вельмi перажываю за ix. Але сам буду удзейнiчать толькi, калi убачу нармальную зразумелую праграму + нармальнага лiдэра, якi нацэлен на вынiк - на перамогу.

Я хачу быць з пераможцам, а не з тымi, хто за 10 гадоу нiчога не здолеу. Я хачу быць з палiтыкам, а не з групай дiсiдэнтау.

I толькi не трэба як заусёды у дзiцячы сад гуляць: "нас б'юць" цi "мы не чакалi такога". А як вы думалi? Гэта жыццё, тут кожны час б'юць. Калi гаворыш, што ты палiтык, то працуй, змагайся, думай - усё толькi для перамогi.


Імя:: feo Горад:: Minsk
30.04.2008 15:13

Интересная у вас позиция белорус Сергей... Пусть змагаются политики, которых обхаивают и Лукашенко, и вам подобные, а вы, как гражданин, как премудрый пескарь, будете ждать в своей норе результатов борьбы других, не равнодушных, за Свободу, за Беларусь... Лукашенко оскорбил в последней своей блевоте Козулина, а тому даже ответить не дают... И вы еще на таких, как Козулин, противостоящих этому нелюдскому режиму, поливаете, как и Дуглас, грязь своих комплексов... Подловато все это как-то... братка,беларус...


Імя:: Игнат
30.04.2008 19:30

Оппозиция распалась в 2001 году. Вспомните Гончарика. Весь фокус в том, что есть серьезные заказчики, но нет толковых и смелых исполнителей. Здесь не любят работать даже за деньги. Это с одной стороны. С другой стороны власть многих устраивает или же люди не желают повторения нищеты от смены власти как это было в начале 90-х. Пусть будет как есть. Шенгенские визы вполне доступны и при такой власти. Тем более она старается.

Камэнтары 1-17 (з 17)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks