Праграмы / Чытаем Быкава

Наста Палажанка: “Ён прабіваецца да поўнай і аб'ектыўнай праўды”

05.06.2008 14:32

Чытаем Быкава. Актывістка Маладога Фронту Наста Палажанка чытае ўрывак з раману Васіля Быкава “Кар'ер”.

Першае маё знаёмства з Быкавым адбылося ў школьныя часы, на ўроках беларускай літаратуры. Я не магу сказаць, што нам распавядалі пра нейкага іншага Быкава, але аповесьці пра яго на ўроках адбываліся пад прыкрыцьцём ідэалягічнай цэнзуры, што не закранала дзіцячае сэрца.

Аднойчы я нават ледзь не апынулася за дзьвярыма клясы, калі імкнулася данесьці настаўніцы, што пра лёс і жыцьцё гэтага чалавека трэба неяк дагаворваць - дагаворваць да канца. Дагаворваць пра мову, што нёс ён у сэрцы, дагаворваць пра сьцяг, якім ён жыў, дагаворваць пра ягонае тлумачэньне свабоды і тонкага пачуцьця вольнасьці ды любові да сваёй краіны.

І праз тую кніжку, што я зараз трымаю ў руках - “Кар'ер” - Васіль Быкаў зноў гаворыць з намі пра сур'ёзныя рэчы, ён дакопваецца да іх - крок за крокам, ад аповесьці да аповесьці ён прабіваецца да поўнай і аб'ектыўнай праўды пра час і пра людзей. Ён упэўнены, што такая праўда ў нашы дні асабліва неабходная.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: ZMICER-LICVIN
05.06.2008 16:48

Я ГАНАРУСЯ ТАKIМИ ,ЯК НАСТА ПАЛАЖАНКА. ЗМАГАЦЦА З ЛУКАШЫЗМАМ ,ГЭТА ВЕЛЬМI ЦЯЖКАЯ СПРАВА. ДЗЕ Б Я НIБЫУ ,Я КАЛIНЕБУДЗЬ ДАПАМАГУ ЁЙ. ДЗЯКУЙ ,ШТО ТЫ ЁСЬЦЬ НАСТА... p.s.стары прыяцель.ZMI

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb