Праграмы / Чытаем Быкава

Сяргей Дубавец: “Быкаў – гэта наш Дастаеўскі”

08.06.2008 18:35

Чытаем Быкава. Пісьменьнік, літаратурны крытык, публіцыст Сяргей Дубавец чытае фрагмэнт з аповесьці Васіля Быкава “Аблава”.

Імя Васіля Быкава асацыюецца для мяне зь вершамі, з паэзіяй, бо найвышэйшая проза – гэта й ёсьць паэзія. Нездарма Фёдар Дастаеўскі падкрэсьліваў, што ён паэт. Шукаючы месца Быкава ў айчыннай культуры, беларусы сьмела могуць казаць, што Быкаў – гэта наш Дастаеўскі. Перадусім Быкаў – лірык.

Паводле зьнешніх прыкметаў ягонай творчасьці яго залучаюць альбо ў ваенныя пісьменьнікі, альбо ў экзыстэнцыялісты ці псыхааналітыкі, альбо ў суворыя ідэолягі нацыянальнага адраджэньня. Але душою Быкаў ува ўсіх гэтых строях лірык. Якраз гэта робіць яго найвялікшым пісьменьнікам сучаснасьці.

Аповесьць "Аблава", апошнія эпізоды якой я чытаю, магла б стаць візытоўкай усёй творчасьці Васіля Быкава. 



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Таварыш Чэ Горад:: Санкт-Пецярбург
08.06.2008 20:23

БЫКАЎ - не Дастаеўскі. Быкаў - гэта менавіта Быкаў. Божа, калі ж скончыцца гэты хворы правінцыялізм - параўноўваць з кімсьці...

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb