Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
серада, 08 кастрычніка 2008, Менск 13:50
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
ВЫБАРЧЫ ДЗЁНЬНІК
Праграмы
/
Экспэртыза Свабоды
“Цэны на харчовыя прадукты ў Беларусі будуць расьці”
11.06.2008 17:58
Віталь Цыганкоў
Эфір 9 чэрвеня
У чым прычыны сусьветнага росту цэнаў на харчаваньне? (Паводле зьвестак ААН, цягам толькі 2007-га цэны на прадукты вырасьлі на 35 працэнтаў.) Наколькі аб'ектыўны гэты працэс і як можна змагацца зь ягонымі наступствамі? Ці сапраўды беларуская сельская гаспадарка можа апынуцца ў выйгрышы ад новых коштаў на прадукты харчаваньня? На гэтыя пытаньні адказваюць эканамісты
Леанід Злотнікаў
і
Міхал Залескі
.
Цыганкоў
: “Нядаўна ў Рыме прайшоў саміт ААН па праблеме росту сусьветных цэнаў на харчаваньне, што само па сабе кажа пра маштаб гэтай праблемы. У чым прычыны росту цэнаў на харчаваньне? Наколькі аб’ектыўны і рынкавы гэты працэс?”
Наколькі аб’ектыўны працэс росту цэнаў у сьвеце на харчаваньне?
Леанід Злотнікаў
Злотнікаў
: “Працэс гэты аб’ектыўны. Гэты рынак добра кантралюецца дзяржавамі, і ў адрозьненьне ад нафтавага, спэкулянты на біржах тут актыўна ня дзейнічаюць. Прычыны ж наступныя. Па-першае, у сьвеце расьце колькасьць насельніцтва — штогод дадаецца 70 мільёнаў чалавек. Па-другое, скарачаецца ворная зямля, на якой можна нешта вырошчваць. Па-трэцяе, іншыя рэсурсы на Зямлі таксама абмежаваныя, найперш энэрганосьбіты.
Гэта галоўныя, доўгатэрміновыя прычыны. Але сюды дадаюцца і часовыя, такія, як дрэнны ўраджай зерневых. Можна сказаць, што ў сьвеце тыя краіны будуць спажываць больш харчаваньня, прадукцыя якіх больш канкурэнтаздольная”.
Цыганкоў
: “Можна пачуць і такі аргумэнт, што некаторыя прадукты харчаваньня зараз пускаюць на перапрацоўку дзеля атрыманьня біяпаліва, напрыклад, этанолу”.
Злотнікаў
: “Гэта сапраўды так. Летась тая кукуруза, якая раней экспартавалася з ЗША ў Эўропу, уся была пушчаная на вытворчасьць этанолу. На этанол ідзе і шмат цукровага трысьнягу ў Бразыліі, і гэтак далей”.
Цыганкоў
: “Можа ўсё ж да стварэньня гэтага крызісу спрычынілася недасканаласьць рынкавай эканамічнай сыстэмы? Вядома, што фэрмэрам у Эўропе забараняюць вырошчваць больш, чым трэба, бо гэта эканамічна нявыгадна. Можа трэба мяняць нешта ў гэтых падыходах, калі мільёны людзей у краінах разьвіцьця галадаюць?”
Міхал Залескі
Залескі
: “Чалавек за год зьядае ў сярэднім 900 кіляграмаў ежы. Ён можа зьесьці нешта лепшае альбо горшае. Альбо крупы і бульбу, альбо мяса з садавіной і чорнай ікрой. На вытворчасьць высокаякасных прадуктаў трэба выдаткоўваць больш грошай. Калі мы кажам пра абмежаваньні фэрмэрам у Эўропе, то тыя, хто можа гэтыя лішкі зьесьці, ня можа заплаціць за гэта. Ня ў стане жыхары Афрыкі, Паўднёвай Азіі, найбяднейшыя жыхары Лацінскай Амэрыкі плаціць за ежу столькі, колькі плацяць эўрапейцы і амэрыканцы”.
Цыганкоў
: “Сымптомы хваробы вы вызначылі — але якія мэтады яе лячэньня можна прапанаваць?”
Залескі
: “Найперш навучыць людзей вырошчваць прадукцыю ў тых краінах, на якія насоўваецца пагроза голаду. Я гутарыў з нашымі людзьмі, якія за савецкім часам працавалі ў Этыёпіі, Самалі. І яны распавядалі, што часам мясцовыя гоняць быдла і няма ў іх якога рэзэрвовага вадасховішча на месцах перагону быдла, хоць гэта нескладана зрабіць. Яны не назапашваюць сена. Мы недаацэньваем таго, наколькі нізкі ўзровень тэхналёгіі і адукацыі ў такіх краінах. Ёсьць маса рэчаў, зьвязаных з кепскай агратэхнікай, зь недасканалым захоўваньнем, і ўсё гэта характэрна для краінаў трэцяга сьвету, і, дарэчы, для Беларусі таксама”
Кормім сваімі датацыямі “расейскіх братоў”
Цыганкоў
: “Як працэс сусьветнага росту цэнаў на харчаваньне можа паўплываць на Беларусь? Аляксандар Лукашэнка ўжо выказаўся ў пасланьні Нацыянальнаму Сходу, што, маўляў, Беларусі шанцуе і цяпер нашу прадукцыю купяць усе. Ці сапраўды рост цэнаў на харчаваньне дапамагае беларускай эканоміцы выйграць?”
Залескі
: “Нічога ён не дапамагае. У нас у краіне цэны таксама ўзрасьлі, але я ня бачу, каб наша калгасная сыстэма закруцілася. Вось сёньня зноў вырасьлі цэны закупачныя на ялавічыну — ну і што? Мы маем мэханізм экспарту, мы маем попыт? У нас ёсьць партфель замоваў на нашу прадукцыю, перш чым мы пачнем яе вырабляць? Няма. Хто ў нас будзе купляць? Зымбабвэ?
Цыганкоў
: “Расея...”
Залескі
: “Расея? Атрымліваецца, што мы ў Расею экспартуем нашы датацыі. Мы ж датуем сельскую гаспадарку, яна працуе не сама па сабе, туды перапампоўваецца шмат грошай зь іншых галінаў. І вось атрымліваецца, што гэтымі датацыямі мы будзем карміць “расейскіх братоў”. Таксама някепска, гуманна”.
Злотнікаў
: “Сусьветныя працэсы ўжо паўплывалі. Летась сальда гандлю Беларусі харчовымі таварамі было адмоўным, а цяпер яно ўжо станоўчае. Але ўсё роўна частка нашага экспарту ў Расею стратная, нерэнтабэльная.
Аднак у доўгатэрміновай пэрспэктыве сёньняшнія сусьветныя працэсы карысныя для Беларусі. Бо ў нас шмат ворнай зямлі — у 2—2,5 раза больш на душу насельніцтва, чым у Эўропе. У сьвеце попыт на харчаваньне будзе расьці, і калі б наша сельская гаспадарка была рэфармаваная і выдаткі на прадукцыю былі меншыя, гэта давала б добры прыбытак Беларусі.
Варта дадаць, што субсыдыі на сельскую гаспадарку будуць памяншацца. Тое зьніжэньне падаткаў, якое плянуецца на наступны год, адбудзецца за кошт памяншэньня бюджэтных датацыяў. Запазычанасьць у сельскай гаспадарцы вельмі вялікая, самі прадпрыемствы свае даўгі ня могуць вярнуць, дзяржава цалкам пакрываць іх таксама не жадае — таму за гэта будзе плаціць насельніцтва.
Таму цэны на харчовыя тавары ў Беларусі будуць расьці — ня толькі з-за вонкавых, але і з-за ўнутраных прычынаў. Пагоршылася фінансавае становішча дзяржавы, і яна ўжо ня будзе гэтак падтрымліваць сельскую гаспадарку, як раней”.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
Урад і вытворцы зьмірыліся з ростам коштаў на харчы
Цэны растуць. Як выжыць пэнсіянэрам?
Чаму растуць цэны?
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Ці ўдасца Эўразьвязу дэмакратызаваць Беларусь зьверху?
“У Лукашэнкі ёсьць тры гады на заходнім кірунку”
Пра што прамаўчалі Пуцін і Лукашэнка?
Не прызнаеце Асэтыю і Абхазію? А газ за 250 даляраў не жадаеце?
Казус Абрамавай, альбо Пусты гранатамёт Кучынскага
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Беларускія банкі ствараюць “падушкі бясьпекі”
Крызыс прыйшоў у Беларусь
Ш.Маккормак: ЗША чакаюць пазытыўных крокаў
У мястэчку Лужкі знайшлі дом генэрала Булак-Балаховіча
Ліда — горад паэтаў і рыцараў