Праграмы / Чытаем Быкава

Данута Бічэль: Ён быў спакойны, як неба

13.06.2008 11:48

Чытаем Быкава. Паэтка Данута Бічэль выбрала ўрывак з аповесьці “Альпійская балада”.

Быкаў чамусьці апраўдваўся за “Альпійскую баладу” - маўляў, зашмат лірыкі ў гэтай аповесьці. Я лічу, што гэта прыгожы твор, у якім каханьне нясе перамогу над сьмерцю.

Кожны чалавек мае ў сабе і сьвятло, і цемру. І розныя людзі па­рознаму распараджаюцца гэтым Божым дарам. Быкаў цемру спальваў на творчасьць, змрок зьнішчаў змрокам. Уночы ствараў драматычныя сюжэты, удзень пераключаўся на сьвятло - меў у сабе такі пераключальнік. Выходзіў да людзей перапоўнены спакоем, дабрынёй, увагай, любоўю - сьцішаны, стомлены, але не расслаблены. Гэта ў яго было ад продкаў - стрыманасьць, раўнавага, інтэлігентнасьць, мудрасьць, благаслаўленьне.

Нядаўна я спаткала Быкава-малодшага - Васіля Васілевіча. Гэтаксама стаяў, гэтак глянуў, гэтак загаварыў - ну чысты бацька, спакойны, як неба. Такі быў Васіль Быкаў.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb