Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Юры Хадыка: “Кампраміс як сродак выйсьця з палітычнага крызысу ў дэмакратычным лягеры”

22.06.2008 15:26



У панядзелак 23 чэрвеня адзін са стваральнікаў і лідэраў БНФ Юры Хадыка адзначае 70-годзьдзе.
 
Школу ён скончыў з залатым мэдалём, працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук Беларусі. Кіраваў лябараторыяй, якая разьлічвала траекторыі ракет, сэкцыяй оптыка-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу разьвіцьця ўзбраеньняў на 15 гадоў. Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар. Тэма дысэртацыі: «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет».

Адначасова Юры Хадыка абараніў кандыдацкую дысэртацыю па мастацтвазнаўству, стаў адным зь ініцыятараў стварэньня акадэмічнага музэя старажытнай беларускай культуры. Напісаў каля 150 навуковых прац па фізыцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач і бліз 40 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва.

У 1988 годзе прыйшоў у дэмакратычны рух, праз год быў абраны намесьнікам старшыні БНФ «Адраджэньне». З 1996 па 2000 гады Ю. Хадыка ўваходзіў у назіральную раду Беларускага Хэльсынскага камітэта. А ў 1997-м яго прызначылі прарэктарам Народнага ўнівэрсытэту. За сваю актыўную грамадзкую дзейнасьць некалькі разоў быў за кратамі, амаль месяц трымаў бестэрміновую палітычную галадоўку.

Што непакоіць Юрыя Хадыку зараз?

Хадыка: "Няўменьне шукаць і знаходзіць паразуменьне. Гэта тычыцца ўсяго грамадзтва, у тым ліку й дэмакратаў. Ад асобных партыяў і структураў да АДС у цэлым. Мы паколатыя ўнутры сябе, мы бяспынна спрачаемся…

Таму пошукі кампрамісу, на мой погляд, зьяўляюцца абавязковай умовай руху наперад. Бяз гэтага ў нас мала шанцаў і пэрспэктываў дасягненьня пастаўленай мэты. Разьняволеная пэрсанальная чалавечая ініцыятыва павінна спалучацца з грамадзкімі інтарэсамі. Ідэя нацыянальнага адзінства патрабуе пераадоленьня палітычнага і мэнтальнага расколу ў грамадзтве."

У глябальных, прынцыповых пытаньнях апазыцыя мусіць выступаць адзінай сілай.

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня замовіў журналістам Свабоды падрыхтаваць перадачу на тэму “Кампраміс як сродак выйсьця з палітычнага крызысу ў дэмакратычным лягеры”. Яна прагучыць у пятніцу, 27 чэрвеня. А цягам тыдня ў ранішнім эфіры Юры Хадыка будзе разважаць пра ролю кампрамісаў у жыцьці сучаснай Беларусі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Дмитрий
22.06.2008 20:05

С 1988 года в борьбе, в политике и каких результатов достиг? На старости лет возглавил комиссю партийного контроля в худших традициях КПСС.


Імя:: illa
22.06.2008 21:50

А зь Міхалевічам ён на кампраміс пайшоў? Пра што ён тады будзе размаўляць у ранішнім этэры?


Імя:: АДС
23.06.2008 12:39

Юры Хадыка - майстра кампрамісаў :)

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb