Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Я.Берніковіч: “Прыкольнага” Хрола ў нас больш не абяруць”

20.08.2008 08:16

Грамадзкі рэдактар Радыё Свабода гэтага тыдня Яраслаў Берніковіч вылучаецца ў парлямэнт па Глыбоцкай акрузе №22. Двойчы запар там абіраўся дэпутатам Васіль Хрол. Якія ж высновы з досьведу папярэдніка робіць Яраслаў Берніковіч?

– Я часта чую і чытаю, што выбарцы ня ведаюць сваіх дэпутатаў у парлямэнце. У большасьці так яно і ёсьць, але бываюць і выключэньні.
 
Напрыклад, па Глыбоцкай выбарчай акрузе двойчы запар балятаваўся Васіль Хрол – гэтага дэпутата ведае ўся Беларусь, а ня толькі тутэйшыя. Ён – самы “прыкольны” сябра Палаты прадстаўнікоў.
 
Усе памятаюць ягоныя прапановы: і ўвядзеньне падатку на размовы па мабільніку, і забарона паленьня за рулём, і пражэкт-абяцаньне зрабіць з нашага гораду Лас-Вегас…
 
А я памятаю, як восем год таму Хрол прыяжджаў агітаваць за сябе да нас у вёску: “Я вот ехал к вам из города – четыре километра неасфальтированной дороги! Неужели такую ерунду сделать нельзя? Буду депутатом – решим этот вопрос! А для окончания строительства стадиона в Глубоком проведем здесь Дзень пісьменства, вот и найдутся деньги, все просто…»
 
Аднак дарога як была разьбітай, так і засталася. Гэтаксама наўрад ці скончыцца ў гэтай пяцігодцы будаўніцтва стадыёну.
 
Як кажа мая жонка, усе праўладныя кандыдаты прыяжджаюць да нас адзін раз перад выбарамі. І ўсе праблемы запісваюць у тоўсты сшытак – абяцаюць усё вырашыць. Але гэта толькі абяцанкі…
 
У такім разе можна спытаць: чаму ж тады глыбачане двойчы запар абіралі Храла? Ды яго не абіралі, яго фактычна назначалі.
 
А чаго ён больш не балятуецца? Бо ведае: ужо ніколі і ніякім падманам не прымусіш людзей прагаласаваць за яго…
 
Яраслаў Берніковіч нарадзіўся на Глыбоччыне, працаваў там прарабам у калгасе імя Чапаева, майстрам будаўнічага ўчастка Глыбоцкага райпа, намесьнікам дырэктара міжнароднага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва «Эўрапейская хваля». Цяпер – намесьнік гендырэктара ТАА Ўпраўляючая кампанія «Беларусь Капітал Мэнэджмэнт».
 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ